Абмеркаваньне:Ігумен
У якасьці герба Угемена памылкова ўжыты герб Сьмілавічаў! трэба зьмяніць!!! --Мікола Волкаў 17:27, 21 красавіка 2008 (UTC)
- На гетай старонце герб Чэрвені такі як ў артыкуле. Таксама і на "радзіме". Bocianski 17:49, 21 красавіка 2008 (UTC)
- Дзякуй за папраўку, значыцца я меў ня зусім карэктную інфармацыю. --Мікола Волкаў 19:58, 21 красавіка 2008 (UTC)
Герб
[рэдагаваць крыніцу]Вэртарная выява герба (Файл:Coat of Arms of Červień, Belarus.svg) не адпавядае афіцыйнаму. У гэтым можна пераканацца на афіцыйным сайце гарвыканкаму [1]. Калі існуюць іншыя афіцыйныя зьвесткі, калі ласка прывядзіце іх. Пакуль я адмяню праўку. —zedlik 01:23, 4 студзеня 2009 (UTC)
- Дарэчы, афіцыйнаму апісаньню .svg герб таксама не адпавядае, бо як мінімум тарча не француская. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 16:31, 28 жніўня 2017 (MSK)
Старая і новая назвы
[рэдагаваць крыніцу]На маю думку асноўны артыкул павінен адпавядаць сучаснай назьве места, а артыкул пра старую назву ці быць прысьвечаным менавіта гісторыі, ці падаваць кароткую інфармацыю пра тое, што гэта старая назва места, якое зараз мае назву Чэрвень, ці проста перанакіроўваць на Чэрвень. Ці ня так? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 16:18, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Я за традыцыйныя тутэйшыя назвы — Менск, Горадня, Берасьце... Калі прышлыя лічаць, што нашыя населеныя пункты маюць «няправільныя назвы», і іх трэба пераназваць — то гэта іх праблемы. --Ліцьвін 16:34, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Так, тут тое самае, што і зь Менскам і Берасьцем. Магчыма, мэтазгодна будзе стварыць Чэрвень (неадназначнасьць) з спасылкамі на месяц і сюды. —zedlik 17:46, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Слушна, падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 18:30, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Мяне таксама ўзрушвае, што за Саветамі і ня толькі было шмат чаго зьніштожанае з нашай моўна-культурна-гістарычнай спадчыны, зразумейце мяне правільна. Але, такі падыход не навуковы, на што прэтэндуе Вікі. Прыклады зь Менскам, Берасьцем, Гародняй ды яшчэ напрыклад з Полацкам сюды не пасуюць, таму што гэтыя назвы адрозьніваюцца ад афіцыйных толькі правапісам. Зь некаторай нацяжкай можна сказаць, што ў нашай Вікі па-іншаму і нельга было б іх напісаць. Прыклад жа з Ігуменам зусім іншы, назва была поўнасьцю зьмененая, а не проста яе правапіс. Дый і пераход на Чэрвень нельга назваць зьменай ў бок адыходу ад беларускасьці, гэта чыста беларускае слова. Давайце ствараць камітэты па зьмене назваў гарадоў, уплываць на нешта ў жыцьці, каб адбываліся зьмены, якія мы хочам бачыць (хаця пры бягучай уладзе гэта можа трактавацца як барацьба з паветранымі млынамі, але гэта ўжо іншае пытаньне). А інакш мы проста выдаём жадаемае за сапраўднае. Ці? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 20:17, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Вельмі правільная хада разважаньняў — і шмат з чым тут я згодны — але на маю думку тут не зусім правільныя ўваходныя зьвесткі, таму гэта ўплывае на вынік. Растлумачу, што я пад гэтым разумею. «Менск» і «Мінск» не адрозьніваюцца правапісам, яны адрозьніваюцца нават каранямі. Тое самае калі Берасьце запісаць наркамаўкай, атрымаецца Берасце, але Брэст адсюль ніяк ня выйдзе. Тобо тут працуе правіла таго, якая лексыка ўжываецца з тым ці іншым правапісам. Можна напісаць Брэст тарашкевіцай і фармальна гэта будзе правільна, але моўная норма ў тым, каб пісаць ня Брэст, а Берасьце і ніяк іначай, бо гэта ўжо неад’емная частка мовы. І калі ў неад’емнасьці «Менску» і «Берасьця» ніхто не сумняецца, то вось пытаньне Чэрвеня-Ігумена пакуль застаецца адкрытым, бо толькі што паглядзеў і ўбачыў, што розныя па аўтарытэтнасьці крыніцы дапускаюць і «Ігумен», і «Чэрвень», і «Чэрвень (Ігумен)». Але вось які варыянт належыць нашай моўнай норме, мне пакуль складана сказаць, бо ні ў «Правапісе», ні ў слоўніку НН ніводнай назвы няма. То бок выснова ў мяне такая: калі назва «Чэрвень» дапушчальная ў правапісе тарашкевіцай, то я ня буду супраць пераносу. Вось толькі як спраўдзіць? Тое самае пытаньне зь Дзяржынскам-Койданавам. —zedlik 23:55, 28 студзеня 2009 (UTC)
- Наўрад ці ў аўтарытэтных крыніцах, напісаных у адпаведнасьці з БКП, можна знайсьці «Дзяржынск» і «Чэрвень», як нельга там знайсьці і «Брэста» з «Гроднам». Таму асабіста я ня бачу тут ніякай супярэчнасьці з рэчаіснасьцю. Да прыкладу, у іншамоўных Вікіпэдыях не сьпяшаюцца перапісваць традыцыйную для іх назву нашай краіны нягледзячы на афіцыйна зацьверджаную «Беларусь». Тое ж самае можна сустрэць і па адношаньні да іншых краінаў або памежных местаў і мясьцінаў, якія ў розных мовах маюць абсалютна рознае найменьне. --Казімер Ляхновіч 23:19, 30 студзеня 2009 (UTC)
- Дык вось і справа ў тым, што няма гэтых аўтарытэтных крыніцаў. Была б хоць адна, дык і пытаньняў не было б, а так... :) —zedlik 02:17, 31 студзеня 2009 (UTC)
- Добра, настойваць ня буду. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:26, 31 студзеня 2009 (UTC)

«у гонар заняцьця горада»
[рэдагаваць крыніцу]Ігумен ня мог быць перайменаваны ў Чэрвень у гонар заняцьця горада бальшавікамі, бо бальшавікі занялі яго 9 ліпеня 1920 года. Lš-k. (гутаркі) 17:48, 20 траўня 2024 (+03)
- З улікам «оруэлаўскай» наскрозь крывой і хлусьлівай расейскай рэчаіснасьці цалкам магло «афіцыйна лічыцца» або «афіцыйна сьцьвярджацца» пры перайменаньні (т.б. незалежна ад самога факту), што занялі раней — у чэрвені. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:04, 20 траўня 2024 (+03)
- Гэта ўжо ўласная інтэрпрэтацыя без крыніц. Lš-k. (гутаркі) 17:52, 22 траўня 2024 (+03)
- Крыніцы даюцца ў артыкуле. Уласнае інтэпрэтацыя — гэта тое, што захоп Ігумена ў іншы час (на што яшчэ варта падаць крыніцы) нібы зьняпраўджвае крыніцы на прычыну перайменаваньня, пададзеныя ў артыкуле, бо «афіцыйная» (т.б. расейская імітацыйная) улада нібы не магла так ці то хлусьліва, ці то бязглузда зрабіць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:46, 22 траўня 2024 (+03)
- Тыя крыніцы не ёсьць аўтарытэтнымі, асабліва публіцыстычны артыкул Вячоркі. Пра заняцьце Ігумена ёсьць ува ўсіх савецкіх даведніках. Lš-k. (гутаркі) 02:51, 24 траўня 2024 (+03)
- Каб абвясьціць тыя крыніцы неаўтарытэтнымі, давядзецца знайсьці афіцыйны савецкі дакумэнт (або навуковую публікацыю з спасылкай на такі дакумэнт) або абвестку ў тагачасных савецкіх смі ці іншых выданьнях з тлумачэньнем перайменаваньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:31, 24 траўня 2024 (+03)