Абмеркаваньне:Грабаў (Жыткавіцкі раён)
Выгляд
Назва
[рэдагаваць крыніцу]У Памяці Жыткавіцкага раёну прыводзяцца «Сведения о населенных местах»: «Центральный Статистический Комитет М. В. Д. 1896 г. Губерния Минская, уезд Мозырский, стан 4-й...» на старонцы 155, далей на старонцы 159: «№ 83. 1. Грабов; 2. Деревня... № 84. 1. Грабов; 2. Фольварок...». Таксама на мапе Стральбіцкага 1915 году, якая была створана на падставе мапы Шубэрту 1842 году, можна пабачыць толькі вёску з назвай Грабовъ. Таксама ў Памяці на старонцы 756 вёска згадваецца менавіта пад назвай Грабаў. Ці гэтых зьвестак таксама не хапае для вяртаньня гістарычнай назвы населенаму пункту? --Ліцьвін (гутаркі) 15:38, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Ізноў жа пытаньне распрацоўкі крытэраў, якія мусяць быць яснымі і аднолькавымі для ўсіх выпадкаў. Пакуль у нас такім крытэрам зьяўляецца яўнае перайменаваньне населенага пункту ў савецкі час (прыклад, Поразаў). А вось з гістарычнымі назвамі ўзьнікае шмат пытаньняў, што менавіта лічыць гістарычнай назвай і ў якіх выпадках ужываць менавіта яе. Скажам вось мы маем артыкул Біжаравічы, у ім пазначана «Першая згадка пра вёску ў 1498 годзе пад назвай Безарэвічы» — гэта безумоўна гістарычная назва, але ці варта пры гэтым яе выкарыстоўваць у якасьці асноўнай для артыкула? Таму на цяперашнім этапе варта зьбіраць такія зьвесткі ў саміх артыкулах, дзе апісваць, калі і якая назва ўжывалася, а калі ўжо зьявяцца крытэры, тады ўжо і пераносіць ці не пераносіць ў адпаведнасьці зь імі. --Red_Winged_Duck 20:26, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Я зараз не кажу пра цяжкія выпадкі. Гаворка ідзе толькі пра расейскія і савецкія перайменаваньні. Жыхары і зараз клічуць сваю вёску Грабаў. Гэта сапраўды гістарычная тутэйшая назва, а вось Грабава — гэта савецкая прыдумка, як і Леніна для мястэчка Ленін. Дарэчы, вёсцы Ленін і вярнулі гістарычную назву дзякуючы гэтым мапам, дзе гэтае мястэчка згадвалася толькі як Ленін. Уладзімер Уладзімеравіч менавіта іх падаваў як аргумэнт за перайменаваньне, вяртаньне гістарычнай назвы, і зь ім пагадзіліся. --Ліцьвін (гутаркі) 22:00, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Дарэчы, у гэтай мясцовасьці ніхто ня кажа Браніслава, Брынёва, Бялёва, Грабава, Рычова, Турава. Гэта ўсё савецкія прыдумкі. Дзесьці новыя назвы прыжыліся, дзесьці — не прыжыліся. Але мясцовых ніхто не пытаў. --Ліцьвін (гутаркі) 22:08, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Я ня супраць правільных назваў, але ў гэтым выпадку якраз патрэбнае нешта больш, чым проста мапы ці «Памяць», калі няма непасрэднай пастановы пра перйменаваньне, то патрэбныя спасылкі на краязнаўчыя ці навуковыя працы, дзе б тлумачылася, што назва савецкая і г. д. --Red_Winged_Duck 22:44, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Гэтая назва зьявілася ў савецкі час. Таксама я вам прывёў крыніцы Расейскай імпэрыі, дзе гэтая вёска ўсюды мае форму Грабаў. У савецкі час гэтая вёска атрымала новую назву. Гэта ўсё відавочна, маем дастатковую колькасьць крыніцаў, якія пацьвярджаюць гэтае. Але вы зноў і зноў супраць гістарычных назваў, нават відавочных. Вы проста пачынаеце нешта выдумляць. Калі я вам прывяду нейкія новыя крыніцы, нават на краязнаўчыя ці навуковыя працы, вы ўсё роўна скажыце, што гэтага не дастаткова ці яны не аўтарытэтныя. Тым больш вы вельмі скептычна адгукнуліся аб мапах Шубэрту і Стральбіцкага. Вы хоць ведаеце, што гэта за мапы? Праведзена калясальная праца. Назавіце, калі ласка, мне хоць адну больш аўтарытэтную працу таго часу, чым гэтыя мапы. Але вы лёгка перакрэсьлілі шматгадовую працу, на якую вытрачаныя велізарныя людзкія рэсурсы. Нагадаю вам, менавіта дзякуючы гэтым мапам савецкія афіцыйныя ўлады пагадзіліся вярнуць вёсцы Ленін гістарычную назву. А для вас гэта «проста мапы»... Прабачце, але вы прадэманстравалі невуцтва.
- Я вас зразумеў, вы прынцыпова супраць гістарычных назваў. Тым больш калі я яшчэ іх бараню. --Ліцьвін (гутаркі) 23:34, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Добра, працягвайце парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць, калі вам гэта так падабаецца. А артыкул застанецца пад цяперашняй назвай як мінімум да таго моманту, як зьявяцца крытэры, якія будуць ужывацца для ўсіх артыкулаў і згодна зь якімі можна будзе вызначыць, калі ўжываць гістарычную назву, а калі сучасную. --Red_Winged_Duck 23:51, 19 жніўня 2018 (MSK)
- Гэта вы вырашылі, што я нешта парушаю. Пры гэтым я толькі заўважыў, што вам павінна быць сорамна ў сувязі з тым, што вы ня ведаеце, што такое мапы Шубэрту і Стральбіцкага. Таксама я вам прывёў крыніцы, што ў пэрыяд Расейскай імпэрыі вёска мела заўсёды назву Грабаў. І вось прыйшла савецкая ўлада і маем назву Грабава. І вы мяне просіце растлумачыць, ці сапраўды гэтая назва савецкая... Не, не савецкая, яна амэрыканская. А вы зьдзекуецеся зь мяне. Але нічога жудаснага ў гэтым няма, бо вы не парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Ці парушаеце? Шчыра кажучы, вы стала ўскосна парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць і вам гэтае вельмі падабаецца. І што з гэтага? Вам нічога ня будзе і вы працягніце ўскосна парушаць. Але ўскоснае парушэньне — таксама парушэньне.
- Калі я правільна зразумеў, то крытэраў пакуль няма. Дык чаму тады вы вырашаеце, дзе можна ўжываць гістарычную назву, а дзе не? Вы разумееце, што вы выкарыстоўваеце свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня? --Ліцьвін (гутаркі) 00:14, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Я вам ужо тлумачыў, якія крытэры найменьня артыкулаў выкарыстоўваюцца цяпер: гэта можа быць ці сучасная назва, ці назва да перайменаваньня ў савецкі час. Цяпер вы хочаце акрамя гэтага ўвесьці практыку ўжываньня гістарычных назваў, а гэта значыць, вы хочаце зьмяніць кансэнсус, які склаўся ў Вікіпэдыі, для гэтага і трэба зрабіць як мінімум абмеркаваньне пытаньня з супольнасьцю і выніку такога абмеркаваньня распрацаваць крытэры, што зьяўляецца гістарычнай назвай, а што не, у якім выпадку мы ўжываем сучасную назву, а ў якім гістарычную. Калі вы гэта зробіце і супольнасьць вас падтрымае, то я тым жа самым чынам буду бараніць новы кансэнсус, як абараняю цяперашні. --Red_Winged_Duck 00:54, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Добра, я як-небудзь напішу ўсеагульнае правіла. --Ліцьвін (гутаркі) 02:23, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Вось вам і спасылкі на краязнаўчыя і навуковыя працы --Ліцьвін (гутаркі) 16:33, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Я патэлефанаваў у Мілевіцкі сельсавет, тэл. 73-1-28. Яны падтрымалі прапанову аб вяртаньні гістарычнай назвы. Буду ім дапамагаць. --Ліцьвін (гутаркі) 16:55, 20 жніўня 2018 (MSK)
- А вось яшчэ грунтоўная краязнаўчая праца «Беларускія ўласныя імёны». Вытрымка: «Неад'емнай асаблівасцю Палесся ў мінулым былі дрымучыя пушчы, непраходныя балоты, азёры, мноства паўнаводных рэк, таму і значную частку тапонімаў Палесся складаюць найменні тыпу Забалоцце, Зарэчча, Замошша, Зялёны Мох, Вялікі Бор, Грабаў, Бярозаўка, Дуброва, Альховае і інш.». І яшчэ: «Такіх тапонімаў, утвораных ад назваў дрэў, на Беларусі многа: Бярозаўка, Бяроза, Альхоўка, Букча, Букі, Альховае, Хвойнікі, Дубраўкі, Дуброва, Дуброўна, Дубніцкае, Ракітнае, Грабаў і інш.». Ці патрэбны яшчэ якія-небудзь крыніцы? Я не кажу, што ня буду пісаць правіла, але ў гэтым выпадку ўжо можна пераносіць? --Ліцьвін (гутаркі) 17:27, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Думаю, можна, а калі ўжо супольнасьць вырашыць не выкарыстоўваць гістарычныя назвы, тады перанясем назад. Хаця афіцыйнае перайменаваньне здыме ўсе пытаньні. Дарэчы, апошняя цытата не абавязкова тычыцца менавітай гэтай вёскі, бо ёсьць Грабаў у Петрыкаўскім раёне. --Red_Winged_Duck 20:38, 20 жніўня 2018 (MSK)
- Так, гэта характэрная назва для гэтай мясьцовасьці. Але дзесьці адстаялі гістарычную назву, а дзесьці, на жаль, не. Пра афіцыйныя перайменаваньні я потым больш дэталёва растлумачу. --Ліцьвін (гутаркі) 21:00, 20 жніўня 2018 (MSK)