Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
| Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 91 267 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 2226 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі ( Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні абраны артыкул
[рэдагаваць код]Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots).
Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай.
Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой.
(артыкул цалкам…)








