Вуліца Сьвятаянская (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вуліца Сьвятаянская
Grand Coat of arms of Vilnius.svg
Svento Jono street in Vilnius.JPG
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Іванаўская, Струогі
Даўжыня 190 м
Паштовыя індэксы LT-01123
На мапе
Google
Вуліца Вуліца Сьвятаянская ў Вікісховішчы

Ву́ліца Сьвятая́нская[a][1] (лет. Švento Jono gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Замкавую з скрыжаваньнем вуліцаў Унівэрсытэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касьцёл Сьвятых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы ўтварылася ад касьцёла Сьвятых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Палац Пацаў, абмеры XIX ст.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (рас. Ивановская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага літаратара Баліса Сруогі (лет. Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Ўнівэрсытэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Пацаў

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Сьвятаянская і касьцёл Сьвятых Янаў. Ю. Азямблоўскі, 1853
  • № 7 — дом Эртля
  • № 9 — дом Ладзіка
  • № 11 — дом Русецкага

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • № 4 — езуіцкая друкарня
  • № 10 — будынак аўлы
  • № 12 — касьцёл Сьвятых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касьцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касьцёл, асьвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадох паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касьцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама вуліца Сьвятога Яна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вуліца Сьвятаянская (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў