Перайсьці да зьместу

Вольфганг Амадэй Моцарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вольфганг Моцарт»)
Вольфганг Амадэй Моцарт
Wolfgang Amadeus Mozart
партрэт Барбары Крафт, 1819
Дата нараджэньня 27 студзеня 1756(1756-01-27)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 сьнежня 1791(1791-12-05)[6][7][8][…] (35 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці невядома
Месца пахаваньня
Прафэсія кампазытар, дырыгент, скрыпач, пэдагог
Навуковая сфэра опэра[11], сымфонія, канцэрт[d], камэрная музыка[d][12], струнны квінтэт[d], твор для струннага квартэту[d], сымфанічная музыка[d], рэлігійная музыка[d], клясычная музыка, музыка[13] і piano performance[d][13]
Месца працы
Жанры музыка клясыцызму[d], сардана[d], камэрная музыка[d], опэра і сымфонія
Інструмэнты арган, скрыпка, клявэсын, клявір
Бацька Леапольд Моцарт[d][14]
Маці Ганна Марыя Моцарт[d]
Дзеці Карл Томас Моцарт[d] і Франц Ксавэр Вольфганг Моцарт
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры
Подпіс Выява аўтографу

Во́льфганг Амадэ́й Мо́царт (па-нямецку: Wolfgang Amadeus Mozart), поўнае імя Ёган Хрызастом Вольфганг Тэафіль Моцарт (ням. Johannes Chrysostomus Wolfgangus Theophilus Mozart; 27 студзеня 1756, Зальцбург — 5 сьнежня 1791, Вена) — аўстрыйскі кампазытар, адзін з найвялікшых кампазытараў сьвету ды заснавальнікаў клясычнай музыкі. Быў таксама віртуозным скрыпачом, клявэсыністам, арганістам, дырыгентам. Паводле сьведчаньняў сучаснікаў, валодаў фэнамэнальным музычным слыхам, памяцьцю й здольнасьцю да імправізацыі.

Моцарт паказваў калясальныя здольнасьці ад свайго раньняга дзяцінства. У пяць гадоў ён ужо валодаў гульнёй на клявэсыне й скрыпцы, выступаючы на канцэртах у эўрапейскіх каралеўскіх сем’ях. У 17 гадоў ён працаваў у якасьці прыдворнага музыкі ў Зальцбургу, але шмат падарожнічаў у пошуках лепшага жыцьця. У час наведваньня Вены ў 1781 годзе, ён зволіўся са сваёй працы ў Зальцбургу, палічыўшы, што будзе за лепшае застацца ў сталіцы, дзе ён потым дасягнуў славы, але меў менш фінансавай стабільнасьці. Падчас ягоных апошнія гадоў у Вене, ён напісаў шматлікія вядомыя сымфоніі, канцэрты й опэры, а таксама часткі Рэквіему, які пакінуў няскончынам з-за сьмерці. Абставіны ягонай раньняй сьмерці былі моцна міталягізаваныя, аднак Моцарт перажыў сваю жонку Канстанцыю й двух сваіх сыноў.

Вольфганг напісаў больш за 600 твораў, многія зь якіх прызнаныя як вяршыні сымфанічнай, канцэртнай, камэрнай, опэрная і хоравая музыкі. Ён зьяўляецца адным з самых папулярных клясычных кампазытараў, а ягоны ўплыў на наступнае мастацтва заходняй музыкі зьяўляецца вельмі глыбокім. Бэтговэн пісаў свае раньнія працы знаходзячыся ў цені Моцарта, а Ёзэф Гайдн пакінуў паведамленьне, што «нашчадкі не ўбачаць такі талент зноўку ў наступныя 100 гадоў»[15].

Бацькі й дзяцінства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дом у Зальцбургу, дзе нарадзіўся Вольфганг Амадэй Моцарт.

Вольфганг Амадэй Моцарт нарадзіўся 27 студзеня 1756 году ў сям’і Леапольда Моцарта й Ганны Марыі, у дзявоцтве Пэртль, у Зальцбургу[16]. Места зьяўлялася сталіцай арцыбіскупства Зальцбурга, царкоўнага княства на тэрыторыі сучаснае Аўстрыі, якая тады ўваходзіла ў склад Сьвятой Рымскай імпэрыі. Вольфганг быў малодшым зь сямі дзяцей, пяцёра зь якіх памерлі ў маленстве. Ягонай старэйшай сястрой, якая перажыла астатніх, была Марыя Ганна Моцарт па мянушцы Нанэрль. Моцарт быў ахрышчаны на наступны дзень пасьля свайго нараджэньня ў саборы Сьвятога Рупэрта ў Зальцбургу. Паводле запісу ў саборы ён быў запісаны як Ёган Хрызастом Вольфганг Тэафіль Моцарт. Звычайна ён называў сябе Вольфганг Амадэ Моцарт[17] у дарослым узросьце, але існавала шмат іншых варыянтаў ягоных імёнаў.

Бацька кампазытара, Леапольд Моцарт, быў ураджэнецам Аўгсбурга[18],імпэратарскага вольнага гораду у Сьвятой Рымскай імпэрыі, і быў нязначным кампазытарам і дасьведчаным настаўнікам. У 1743 годзе ён быў прызначаны чацьвёртым скрыпачом у музычнай установе графа Леапольда Антона фон Фірміяна, які быў кіроўным князем-арцыбіскупам Зальцбургу. Праз чатыры гады пасьля пераезду ён ажаніўся з Ганнай Марыяй у Зальцбургу. У 1763 годзе Леапольд стаў намесьнікам аркестра капэльмайстра. У год нараджэньня сына Леапольд выдаў падручнік для скрыпкі «Versuch einer gründlichen Violinschule», які дасягнуў асаблівага посьпеху[19].

Калі Ганне Марыі было 7 гадоў, яна распачала музычныя заняткі разам з бацькам, у той час як ейны трохгадовы брат Вольфганг з інтарэсам назіраў за гэтым. На сёньня існуюць навуковыя спрэчкі наконт таго: ці было Моцарту чатыры, ці пяць гадоў[20], калі ён стварыў свае першыя музычныя кампазыцыі, аднак няма сумневаў, што Моцарт склаў свае першыя тры музычныя творы на працягу некалькіх тыдняў адзін ад аднаго[21]. У раньнія гады бацька Вольфганга быў ягоным адзіным настаўнікам. Разам з музыкай ён выкладаў дзецям мовы й іншыя навуковыя прадметы[22]. Як адзначаецца, у той час як Леапольд быў адданым настаўнікам для сваіх дзяцей, ёсьць зьвесткі, якія сьведчаць, што Моцарт імкнуўся прасунуцца па-за рамкі таго, чаму яго навучаў ягоны бацька[22]. Першая створаная кампазыцыя малога Моцарта вельмі ўразіла бацьку, стаўшы для яго поўнай нечаканасьцю[23]. Нарэшце, Леапольд адмовіўся ад складаньня кампазыцыяў, калі зразумеў, што музычны талент ягонага сына пераўзыходзіць яго[24].

Раньнія падарожжы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Леапольд, Вольфганг і Нанэрль Моцарты даюць канцэрт у падарожжы па Эўропы. Карціна працы Люі Каражы Кармантэля, каля 1763 году.

У той час калі Вольфганг быў маленькім, ягоная сям’я зьдзейсьніла шэраг эўрапейскіх падарожжаў, у якіх ён і ягоная сястра Нанэрль выступалі ў якасьці малых талентаў-вундэркіндаў. Яны пачалі з імпэрзы, якую зладзілі ў 1762 годзе пры двары князя-курфюрста Максіміляна III ў Мюнхэне, а таксама ў імпэратарскіх палацах у Вене й Празе. Затым рушыла доўгае падарожжа з канцэртамі, якое доўжылася тры з паловай гады, калі сям’я наведала палацы Мюнхэну, Мангайму, Парыжу, Лёндану[25], Дуўру, Гаагі, Амстэрдаму, Утрэхту, Мэхэлену, і зноўку наведаўшы Парыж, вярнуліся дадому празь Цюрых, Донаўэшынген і Мюнхэн[26]. Падчас гэтае вандроўкі Вольфганг сустрэў шмат музыкаў і пазнаёміўся з творчасьцю іншых кампазытараў. Асабліва значны ўплыў на хлопчыка зрабіў Ёган Крыстыян Бах, якога ён наведаў у Лёндане ў 1764 і 1765 гадох. Калі Моцарту было восем гадоў ён напісаў сваю першую сымфонію, большасьць якой, верагодна, была запісаная ягоным бацькам[27].

Сямейныя вандроўкі часта былі складанымі, а ўмовы падарожжа ня вельмі прывабнымі[28][29]. Яны павінны былі чакаць запрашэньняў і выплатаў ад шляхты, а таксама перанесьлі шэраг захворваньняў, спачатку Леапольд захварэў у Лёндане ўлетку 1764 году[30], потым і Вольфганг зь сястрой у Гаазе ўвосень 1765 году[31]. У канцы 1767 году сям’я зноўку наведала Вену, дзе прабыла да сьнежня 1768 году.

Правёўшы год у Зальцбургу, Леапольд і Вольфганг выправіліся ў Італію, пакінуўшы Ганну Марыю й Нанэрль дома. Гэтае падарожжа працягвалася са сьнежня 1769 году па сакавік 1771 году. Як і ў папярэдніх падарожжах, Леапольд хацеў прадэманстраваць здольнасьці свайго сына як выканаўцы й кампазытара, які хутка сталеў. У Балёньні Вольфганг пазнаёміўся зь Ёзэфам Мысьлівечэкам і Джаваньні Батыстам Мартыні, а таксама стаўся чальцом знакамітай Балёнскай філярманічнай акадэміі. У Рыме малы Моцарт двойчы пачуў твор «Miserere» працы Грэгорыё Алегры, якая выконвалася ў Сыкстынскай капэле, і здолеў напамяць яго ўзнавіць, стварыўшы, такім чынам, першую несанкцыянаваную копію гэтага твору, які Папская дзяржава пільна абараняла[32].

У Міляне ў 1770 годзе Моцарт напісаў опэру «Мітрыдат, пантыйскі кароль», якая мела вялікі посьпех. Гэта прывяло да далейшых распрацоўкі некалькіх опэрных твораў. Два разы Вольфганг разам з бацькам вяртаўся ў Мілян, дзеля таго, каб ягоныя опэры былі прэзэнтаваныя публічна. Гэта былі творы «Асканіё ў Альбе», у 1771 годзе, і «Люцыё Сыла», у 1772 годзе. Леапольд спадзяваўся, што гэтыя візыты прывядуць да прафэсійнага прызначэньня ягонага сына, і сапраўды эрцгерцаг Фэрдынанд разглядаў магчымасьць наняць Моцарта, але празь нежаданьне маці-імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі мець на ўтрыманьні вялікую колькасьць людзей, Вольфганг пасаду не заняў, а надзеі Леапольда не былі рэалізаваныя[33][34]. Напрыканцы падарожжа Моцарт напісаў сольны матэт «Exsultate, jubilate».

Праца ў Зальцбургу і падарожжа ў Парыж

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Моцарт насіў ордэн Залатой шпоры, які ён атрымаў у 1770 годзе ад папы Клімэнта XIV у Рыме. Карціна ёсьць копіяй, зробленай у 1777 годзе. Арыгінал на сёньня страчаны.

Пасьля вяртаньня з бацькам з Італіі 13 сакавіка 1773 году Моцарт працаваў музыкам пры двары кіраўніка Зальцбургу князя-арцыбіскупа Гераніма фон Калярэда. У маладога кампазытара ў Зальцбургу было шмат сяброў і прыхільнікаў[35], ён меў магчымасьць працаваць у розных жанрах, складаючы сымфоніі, санаты, творы для струнных квартэтаў, мэсы, сэрэнады й невялікія опэры. У пэрыяд з красавіка па сьнежань 1775 году Моцарт працаваў над стварэньнем канцэртаў для скрыпкі, стварыўшы пяць сэрыяў, адзіных, ім напісаных. У кожным новым творы нязьменна павялічваліся музычная вытанчанасьць кампазыцыі. У 1776 годзе Моцарт скіраваў усе свае намаганьні на стварэньне канцэртаў для фартэпіяна, кульмінацыяй чаго стаў твор E♭ канцэрт K. 271, які быў напісаны напачатку 1777 году й выкананы ў канцы году. Крытыкі разглядалі гэты твор як прарыўны ў біяграфіі кампазытыра[36].

Не зважаючы на посьпехі ў сваёй прафэсіі, Моцарт, аднак, усё больш атрымліваў незадавальньне Зальцбургам і скіраваў высілкі на тое, каб знайсьці працу ў іншым месцы. Адным з чыньнікаў была ягоная нізкая заробная плата, якая складала 150 флёрынаў у год[37]. Моцарт працягваў складаць опэры, але ў Зальцбургу яны ладзіліся зрэдку. Сытуацыя пагоршылася ў 1775 годзе, калі прыдворны тэатар быў зачынены, а іншы зальцбурскі тэатар у першую чаргу прымаў вандроўныя трупы зь іншых месцаў[38]. Вольфганг з бацькам зноўку адправіліся ў падарожжа, гэтак з 14 ліпеня па 26 верасьня 1773 году яны наведалі Вена|Вену, а з 6 сьнежня 1774 году па сакавік 1775 году яны знаходзіліся ў Мюнхэне. Аніводны з гэтых візытаў ня быў пасьпяховым, аднак у Мюнхэне Моцарта чакаў посьпех дзякуючы прэм’еры ягонай опэры «Ўдаваная садоўніца»[39].

У жніўні 1777 году Моцарт звольніўся з працы ў Зальцбургу[40], а 23 верасьня выправіўся ў падарожжа дзеля таго, каб знайсьці новую працу, наведаўшы Аўгсбург, Мангайм, Парыж і Мюнхэн. Моцарт пазнаёміўся з удзельнікамі знакамітага аркестру ў Мангайме, найлепшага на той час у Эўропе. Ён таксама закахаўся ў Аляізію Вэбэр, адную з чатырох дачок мясцовай музычнай сям’і. Пэрспэктывы працаўладкаваньня ў Мангайме ня спраўдзіліся[41], і 14 сакавіка 1778 году Вольфганг выправіўся у Парыж[42], каб працягнуць пошукі працы. Адзін зь яго захаваных лістоў з Парыжу намінае на магчымую пасаду арганіста ў Вэрсалі, але Моцарт ня быў зацікаўлены гэтым[43]. Ён быў вінен грошы празь недахор сродкаў, таму аддаў у заклад свае каштоўныя рэчы[44]. Калі Моцарт знаходзіўся ва ўскрайняй беднасьці, ягоная маці захварэла й памерла 3 ліпеня 1778 году[45]. Лекар не адразу навясьціў хворую маці, відаць, праз складанае матэрыяльнае становішча сям’і[46]. Моцарт жыў у Мэльхіёра Грыма, які працаў асабістым сакратаром герцага Арлеану Люі Філіпа I і жыў у ягоным маёнтку[47].

Пакуль Моцарт знаходзіўся у Парыжы, ягоны бацька шукаў магчымасьці працаўладкаваньня сына ў Зальцбургу. Пры падтрымцы мясцовай шляхты Моцарту была прапанаваная пасада арганіста й канцэртмайстра. Гадавы заробак на новым месцы склаў 450 флёрынаў[48], але Вольфганг вельмі неахвотна прыняў прапанову[49], бо на той момант ягоныя адносіны з Грымам пагоршыліся. Выехаўшы з Парыжу ў верасьні 1778 году ў Страсбург, ён затрымаўся ў Мангайме й Мюнхэне, усё яшчэ спадзеючыся атрымаць пасаду па-за межамі Зальцбурга. У Мюнхэне ён зноўку пабачыўся з Аляізіяй, ужо вельмі пасьпяховай сьпявачкай, аднак, ейны інтарэс да Моцарта зьнік. Вольфганг, нарэшце, вярнуўся ў Зальцбург 15 студзеня 1779 году, уладкаваўшыся на прапанаваную працу, але ягоная незадаволенасьць Зальцбургам не зьмянілася[50].

Сярод самых вядомых твораў, якія Моцарт напісаў у Парыжы, былі А-мінор саната для фартэпіяна (K. 310/300d) і сымфонія «Парыж» (№ 31), якія былі выкананыя ў Парыжы 12 і 18 чэрвеня 1778 году[51].

Партрэт сям’і Моцартаў працы Ёгана дэльля Крочэ, каля 1780 году. На сьцяне вісіць партрэт маці Вольфганга.
Партрэт жонцы Моцарта Канстанцыі, зроблены ў 1782 годзе Ёганам Лянге, які прыходзіўся мужам ейнае сястры Аляізы.

У студзені 1781 году ў Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Моцарта «Ідамэнэо», якая мела значны посьпех[52]. Наступным сакавіком Моцарта запрасілі ў Вену, дзе ягоны працадаўца, арцыбіскуп Калярэда, прысутнічаў на ўрачыстасьцях з нагоды ўзыходжаньня Ёзэфа II на аўстрыйскі пасад. Для Калярэда гэта было проста пытаньнем таго, каб ягоны падначаланы быў разам зь ім у падарожжы ў Вену. Аднак Моцарт плянаваў распачаць вялікую кар’еру, таму прагнуў сустрэчы з імпэратарам[53]. Вольфганг пісаў бацьку, што поўны рашучасьці пазнаёміцца з імпэратарам і пакінуць аб сабе прыемныя ўспаміны. Моцарт згадваў, што быў бы шчасьлівым, калі б здолеў прэзэнтаваць імпэратару сваю опэру[54]. І сапраўды, Моцарт сустрэўся з імпэратарам. У гэтым жа лісьце, дасланым свайму бацьку, Моцарт акрэсьліў свае пляны на ўдзел ў якасьці саліста ў канцэртнае праграме Таварыства музыкаў, але Калярэда да гэтага ня вельмі добра паставіўся[55].

Жаданьне Калярэда перашкодзіць Моцарту выступаць па-за межамі ягонага двору мелі месца і ў іншых выпадках, што выклікала абурэньне кампазытара. Адным з такіх прыкладаў быў шанец выступу перад імпэратарам у графіні Марыі Вільгэльміны фон Тун-унд-Гогэнштайн. За ўдзел у гэтым канцэрце Моцарту прапанавалі плату, якая была роўная палове ягонай гадавой заробнай платы ў Зальцбургу. Сварка з арцыбіскупам узьнікла ў траўні. Моцарт паспрабаваў сысьці ад Калярэда, аднак атрымаў адмову. У наступным месяцы ўсё ж дазвол быў атрыманы, але з Моцартам абыйшліся даволі абражальна, то бок кампазытара літаральна выкінулі за дзьвярыма. Моцарт вырашыў уладкавацца ў Вене як пазаштатны выканаўца й кампазытар[56].

Цікава, што падчас згрызоты з арцыбіскупам, бацька Моцарта стаў на бок арцыбіскупа. Спадзяючыся, што Вольфганг паслухмяна раздумаецца й працягне працаваць у Калярэда ў Зальцбургу, бацька Моцарта абмяняўся настойлівымі лістамі з сынам, заклікаючы яго прымірыцца са сваім працадаўцам. Моцарт горача адстойваў намер працягваць незалежную кар’еру ў Вене. Дыскусія скончылася, калі арцыбіскупа Моцарта адправілі ў адстаўку. Натуральна, звальненьне Моцарта сталася рэвалюцыйным крокам ягонай кар’еры, які істотна зьмяніў ягоны лёс[57].

Новая кар’ера зальбурскага кампазытара ў Вене адразу пайшла ўгору. Ён часта выступаў як піяніст, і нават 24 сьнежня 1781 году выступіў перад імпэратарам у музыкальным вечары, дзе спаборнічаў зь іншым піяністам Муцыё Клемэнці[56]. Неўзабаве Моцарт зарэкамендаваў сябе як найлепшага піяніста Вены. Ён таксама меў посьпех і як кампазытар, то бок у 1782 годзе Вольфганг скончыў працу над опэрай «Выкраданьне з сэрыльлё», прэм’ера якой адбылася 16 ліпеня 1782 году, атрымаўшы добрыя водгукі[58]. Опэру неўзабаве зладзілі па ўсёй нямецкамоўнай Эўропе, што прынесла Моцарту рэпутацыю выбітнага кампазытара.

Яшчэ за часам згрызоты з Калярэда, Моцарт пасяліўся ў сям’і Вэбэр, якая пераехала ў Вену з Мангайма. Іхны бацька, Фрыдолін, памёр, і Вэбэры шукалі кватарантаў, каб мець магчымасьць менш плаціць за жыльлё[59]. Аляізія, якая раней адхіліла Моцартавы заляцаньні, цяпер была абраная шлюбам з акторам і мастаком Ёзэфам Лянге. Цікавасьць Моцарта перайшла да трэцяй дачкі Вэбэра, Канстанцыі. Заляцаньні ішлі не зусім ладна. Паводле захаванай перапіскі Моцарт і Канстанцыя ненадоўга разлучыліся ў красавіку 1782 году[60]. Моцарт сутыкнуўся з складанай задачай атрымаць дазвол свайго бацькі на шлюб[61]. Тым ня менш, маладзёны абраліся шлюбам 4 жніўня 1782 году ў саборы сьвятога Стэфана, за дзень да таго, як поштаю прыйшоў ліст з бацькавай згодай[61].

Фартэпіяна Моцарта, якое зараз захоўваецца ў чэскім музэі музыкі ў Празе.

У 1782 і 1783 гадох Моцарт блізка пазнаёміўся з працамі Ёгана Сэбастыяна Баха й Георга Фрыдрыха Гэндэля ў выніку ўплыву з боку Готфрыда ван Швытэна, які валодаў многімі рукапісамі майстроў барока. Вывучэньне Моцартам гэтых партытураў натхніла яго на стварэньне кампазыцыі ў стылі барока, а потым паўплывала на ягоны музычны стыль, які, напрыклад, можна знайсьці ў фугавых пасажах твораў «Чароўная флейта» і фінале сымфоніі №41. У 1783 годзе Моцарт і ягоная жонка наведалі сям’ю ў Зальцбургу. Ягоны бацька й сястра былі вельмі ветлівымі да Канстанцыі, а гэты візыт натхніў Моцарта на стварэньне літургічнага твору «Імша ў C міноры». Не зважаючы на тое, што твор ня быў цалкам скончаны, ягоная прэм’ера адбылася ў Зальцбургу, прычым Канстанцыя выконвала галоўную сьпеўную сольную частку[62].

Моцарт пазнаёміўся зь Ёзэфам Гайднам у Вене каля 1784 году, два кампазытары адразу ж пасябравалі. Калі Гайдн наведваў Вену, яны часам ігралі разам у імправізаваным струнным квартэце. Шэсьць квартэтаў Моцарта, прысьвечаныя Гайдну (К. 387, К. 421, К. 428, К. 458, К. 464 і К. 465), датуюцца пэрыядам з 1782 па 1785 гады й лічацца адказам на твор Гайдна «Опус 33» 1781 году. З 1782 па 1785 гады Моцарт ладзіў канцэрты, дзе сам жа зьяўляўся салістам, прадстаўляючы па тры-чатыры новыя фартэпіянныя канцэрты кожным сэзонам. Паколькі месцаў у тэатрах было мала, ён ладзіў канцэрты ў нетрадыцыйных месцах, як той вялікім пакоі у шматкватэрным доме Тратэнэргоф і бальную залу Мэгльгрубэ, якая была рэстаранам[63]. Канцэрты Моцарта сталіся вельмі папулярныя, а новыя творы трывала ўваходзілі ў сталы рэпэртуар. Як згадваецца, у гэты пэрыяд Моцарт стварыў гарманічную сувязь паміж кампазытарам-выканаўцам і захапленьнем публікі, якая атрымала магчымасьць стаць сьведкамі пераўтварэньня музычнага жанру[63].

Маючы вялікі прыбытак ад сваіх канцэртаў і зь іншых крыніц, Моцарт і ягоная жонка перанялі даволі раскошны лад жыцьця. Яны пераехалі ў дарагую кватэру з арэнднай платай у 460 флёрынаў[64]. Моцарт набыў у Антона Вальтэра фартэпіяна, якое абыйшлося Вольфгангу ў каля 900 флёрынаў. Таксама сям’я выдаткавала 300 флёрынаў на набыцьцё більярдавага стала[64]. Сын Моцартаў Карл Томас навучаўся ў дарагой школе-інтэрнаце[65][66], а сама сям’я трымала слугаў. 14 сьнежня 1784 году Моцарт стаў масонам, то бок быў прыняты ў ложу «Дабрадыт»[67]. Масонства згуляла істотную ролю ў астатняй частцы жыцьця Моцарта, як то ён наведваў сустрэчы, шэраг ягоных сяброў былі масонамі, а пры розных выпадках ён пісаў масонскую музыку[68].

Не зважаючы на ​​вялікі посьпех пастановы «Выкраданьне з сэрыльлё», на працягу наступных чатырох гадоў Моцарт як амаль не пісаў опэраў, стварыўшы толькі два недапрацаваныя творы і аднаактавую опэру «Дырэктар тэатру». Замест гэтага ён засяродзіўся на сваёй кар’еры як выканаўца на фартэпіяна й на напісаньні канцэртаў. У канцы 1785 году Моцарт крыху адышоў ад фартэпіяна й пачаў сваё знакамітае опэрнае супрацоўніцтва зь лібрэтыстам Лярэнца Да Понтэ. У 1786 годзе адбылася пасьпяховая прэм’ера опернай пастановы «Жаніцьба Фігаро» ў Вене. Пастанова таго ж твору ў Празе крыху пазьней у тым жа годзе была прынятая публікай яшчэ лепей, што прывяло да стварэньня ў супрацоўніцтве з Да Понтэ наступнай опэры «Дон Жуан», прэм’ера якой адбылася ў кастрычніку 1787 году ў Празе, але меншы посьпех пастанова мела ў Вене ў 1788 годзе[69]. Гэтыя два творы ўваходзяць у лік самых вядомых твораў Моцарта й на сёньня прысутнічаюць ў опэрным рэпэртуары тэатраў сьвету, аднак падчас прэм’ераў музычная складанасьць твораў выклікала цяжкасьці ўва ўспрыманьні ў слухачоў, а таксама ў выкананьні ў выканаўцаў. 28 траўня 1787 году памёр бацька Вольфганга Леапольд[70].

У сьнежні 1787 году Моцарт, нарэшце, атрымаў стабільную пасаду пад заступніцтвам найвышэйшых колаў. Імпэратар Ёзэф II прызначыў яго сваім камэрным кампазытарам, пасада, якая сталася вызваленай за месяц да таго пасьля сьмерці Крыстофа Вілібальда Глюка. Пасада, аднак не прадугледжвала поўную занятасьць, бо атрымоўваючы толькі 800 флёрынаў у год, ад кампазытара патрабавалася толькі складаць музыку для штогадовых баляў у Рэдутэнзале. Гэты сьціплы прыбытак, аднак, стаўся важным для Моцарта, калі наступілі цяжкія часы. Судовыя запісы паказваюць, што Ёзэф імкнуўся ўтрымаць шаноўнага кампазытара ад ад’езду зь Вены ў пошуках лепшых прапановаў[71]. У 1787 годзе малады Людвіг ван Бэтговэн некалькі тыдняў правёў у Вене, спадзеючыся павучыцца ў Моцарта[72]. Аднак, няма надзейных запісаў, якія б сьцьвярджалі, што сустрэча сапраўды адбылася.

Партрэт Моцарта, выраблены Дорай Сток тэхнікай срэбранай іглы падчас ягонага візыту ў Дрэздэн у красавіку 1789 году.

У канец дзесяцігодзьдзя справы Моцарта пагоршыліся. Каля 1786 году ён перастаў часта выступаць на публічных канцэртах, і ягоны прыбытак чакана скараціўся. Гэта быў цяжкі час для ўсіх венскіх музыка праз аўстра-турэцкую вайну, бо здольнасьць арыстакратыі падтрымліваць музыку зьнізіліся.

Да сярэдзіны 1788 году Моцарт і ягоная сям’я пераехала з цэнтру Вены ў прадмесьце Альзэргрунд. Дакладна невядома, аднак, меркавана Моцарт імкнуўся зьнізіць выдаткі на арэнду, але дасьледаваньні паказваюць, што, пераехаўшы ў прадмесьце, Моцарт не скараціў выдаткі, як пісаў у сваім лісьце да свайго сябра Міхаэля фон Пухбэрга, а толькі павялічыў жыльлёвую плошчу[73]. Моцарт пачаў запазычваць грошы, часьцей за ўсё ў свайго сябра і таварыша Міхаэля фон Пухбэрга. Як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі, Моцарт пакутаваў на дэпрэсію, і, здаецца, ягоная творчасьць запаволілася[74]. Асноўныя творы гэтага пэрыяду ўключаюць у сябе тры апошнія сымфоніі й апошнюю з трох опэраў у супрацоўніцтве з Да Понтэ «Così fan tutte», прэм’ера якой адбылася ў 1790 годзе. Прыблізна ў гэты час Моцарт зьдзейсьніў шэраг доўгіх падарожжаў у надзеі палепшыць свой фінансавы стан, наведаўшы Ляйпцыг, Дрэздэн і Бэрлін увесну 1789 году, а таксама завітаўшы ў Франкфурт, Мангайм і іншыя нямецкія гарады ў 1790 годзе.

Апошні год жыцьця Моцарта быў часам высокай прадукцыйнасьці. Таксама паводле некаторых зьвестак, гэты быў час асабістага аднаўленьня. Моцарт склаў шмат твораў, у тым ліку некаторыя з сваіх найбольш захапляльных, як то опэра «Чароўная флейта», заключны канцэрт для фартэпіяна (К. 595 у Б♭), канцэрт для клярнэту К. 622, апошні ў сэрыі струнных квінтэт (К. 614 у Е♭), матэт «Ave verum corpus» K. 618, і няскончаны рэквіем К. 626.

Фінансавае становішча Моцарта, якое выклікала непакой у 1790 годзе, нарэшце пачало паляпшацца. Не зважаючы на тое, што зьвесткі ня ёсьць непераканаўчымі[75], здаецца, што заможныя мэцэнаты ў Вугоршчыне й Амстэрдаме ўзялі апэкунства над знакамітым кампазытарам наўзамен на пэрыядычнае складаньне твораў. Лічыцца, што таксама меў сродкі, працыючы камэрным кампазытарам пры двары імпэратара[75]. Моцарт больш не запазычаў вялікія сумы ў Пухбэрга й пачаў сплачваць свае пазыкі[75].

Моцарт захварэў 6 верасьня 1791 году, знаходзячыся ў Празе на прэм’еры опэры «Літасьць Ціта», якая была напісаная ў тым жа годзе для мерапрыемствах па каранацыі імпэратару[76]. Ён некаторы час працягваў выконваць свае прафэсійныя абавязкі, як то 30 верасьня Вольфганг праводзіў прэм’еру «Чароўнай флейты». Ягонае здароўе пагоршылася 20 лістапада, пасьля чаго ён знаходзіўся ў ложку, пакутуючы на ацёкі, боль і ваніты[77]. Моцарта даглядалі ягоная жонка й ейная малодшая сястра, а таксама сямейны лекар Томас Франц Клёсэт. Сам кампазытар у думках прагнуў скончыць свой рэквіем, але амаль не існуе доказаў таго, што ён надыктаваў пасажы свайму студэнту Францу Ксавэру Зюсмайру[78][79]. Моцарт памёр 5 сьнежня 1791 году ў сваім доме[80].

  1. ^ https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/salzburg/salzburg-dompfarre/TFBIX%252F2/?pg=8
  2. ^ Mozart, Wolfgang Amadeus, 1756-1791 // Olomouc City Library regional database (чэс.)
  3. ^ а б Моцарт Вольфганг Амадей // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ а б http://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803100213606
  5. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ Wolfgang Amadeus Mozart // RKDartists (нід.)
  7. ^ Wolfgang Amadeus Mozart // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  8. ^ Sadie S. Wolfgang Amadeus Mozart // Encyclopædia Britannica (анг.)
  9. ^ Wurzbach D. C. v. Mozart, Wolfgang Amadeus (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 19. — S. 170.
  10. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  11. ^ https://web.archive.org/web/20201122231826/https://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1525/lal.2008.20.1.47
  12. ^ http://www.musicweb-international.com/classrev/2014/Apr14/Brahms_quintets_CDA67900.htm
  13. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  14. ^ Риман Г. Моцарт (рас.) // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель, пер. Б. П. ЮргенсонМосква: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 877—882.
  15. ^ Landon 1990. С. 171.
  16. ^ Arnold, Rosemarie; Taylor, Robert; Eisenschmid, Rainer (2009). «Austria». Baedeker. ISBN 978-3-8297-6613-5.
  17. ^ Deutsch 1965. С. 9.
  18. ^ Solomon 1995. С. 21.
  19. ^ Solomon 1995. С. 32.
  20. ^ Deutsch 1965. С. 455.
  21. ^ Andante in C major, K. 1a, Allegro in C major, K. 1b, Allegro in F major, K.1c Allegro in F major, K.1c. International Music Score Library Project.
  22. ^ а б Solomon 1995. С. 39—40.
  23. ^ Deutsch 1965. С. 453.
  24. ^ Solomon 1995. С. 33.
  25. ^ «Mozart, Wolfgang Amadeus (1756—1791)». English Heritage.
  26. ^ «Grove’s Dictionary of Music and Musicians» (V ed.). New York. Macmillam Press. 1954. — С. 926.
  27. ^ «Mozart Biography». Midi World.
  28. ^ Halliwell 1998. С. 51.
  29. ^ Halliwell 1998. С. 53.
  30. ^ Halliwell 1998. С. 82—83.
  31. ^ Halliwell 1998. С. 99—102.
  32. ^ Chrissochoidis, Ilias (Summer 2010). «London Mozartiana: Wolfgang’s disputed age & early performances of Allegri’s Miserere». The Musical Times. 151 (1911). — С. 83—89.
  33. ^ Halliwell 1998. С. 172.
  34. ^ Halliwell 1998. С. 183—185.
  35. ^ Solomon 1995. С. 106.
  36. ^ Solomon 1995. С. 103.
  37. ^ Solomon 1995. С. 98.
  38. ^ Solomon 1995. С. 107.
  39. ^ Solomon 1995. С. 109.
  40. ^ Halliwell 1998. С. 225.
  41. ^ Drebes, Gerald (1992). «Die 'Mannheimer Schule' — ein Zentrum der vorklassischen Musik und Mozart». Heidelberg.
  42. ^ Deutsch 1965. С. 174.
  43. ^ Solomon 1995. С. 149.
  44. ^ Halliwell 1998. С. 304—305.
  45. ^ Abert, Hermann (2007). «W.A. Mozart». New Haven: Yale University Press. — С. 509.— ISBN 978-0-300-07223-5.
  46. ^ Halliwell 1998. С. 305.
  47. ^ Piotr Napierała. «Baroque Composers». Baroque Composers Blogspot.
  48. ^ Solomon 1995. С. 157.
  49. ^ Halliwell 1998. С. 322.
  50. ^ Jean Massin; Brigitte Massin, eds. (1983). «Histoire de la musique occidentale». Paris. Fayard. — С. 613.
  51. ^ Deutsch 1965. С. 176.
  52. ^ Sadie 1980. С. 700.
  53. ^ Spaethling 2000. С. 238.
  54. ^ Spaethling 2000. С. 237.
  55. ^ Spaethling 2000. С. 238—239.
  56. ^ а б «Mozart and Clementi: A Pianistic Duel — Parts 1 & 2». New York Public Radio.
  57. ^ Solomon 1995. С. 247.
  58. ^ «Die Entführung aus dem Serail». Opera Online.
  59. ^ Solomon 1995. С. 253.
  60. ^ Solomon 1995. С. 259.
  61. ^ а б Solomon 1995. С. 258.
  62. ^ Solomon 1995. С. 270.
  63. ^ а б Solomon 1995. С. 293.
  64. ^ а б Solomon 1995. С. 298.
  65. ^ Solomon 1995. С. 430.
  66. ^ Solomon 1995. С. 578.
  67. ^ Solomon 1995. С. 321.
  68. ^ Rushton, Julian (2005). «Mozart: An Extraordinary Life». Associated Board of the Royal School of Music. — С. 67. — ISBN 978-1-860-96419-0.
  69. ^ Freeman 2013. С. 104—130.
  70. ^ Palmer, Willard (2006). «W.A. Mozart: An Introduction to His Keyboard Works». Alfred Music Publishing. — С. 4. — ISBN 978-0-7390-3875-8.
  71. ^ Solomon 1995. С. 423—424.
  72. ^ Haberl, Dieter (2006). «Beethovens erste Reise nach Wien: die Datierung seiner Schülerreise zu W.A. Mozart». Neues Musikwissenschaftliches Jahrbuch (14). — С. 215—255. — OCLC 634798176.
  73. ^ «Mozart’s Apartment on the Alsergrund». Universität Wien.
  74. ^ Steptoe, Andrew (1990). «The Mozart-Da Ponte Operas: The Cultural and Musical Background to Le nozze di Figaro, Don Giovanni, and Così fan tutte». Oxford. Clarendon Press. — С. 208. — ISBN 978-0-19-816221-6.
  75. ^ а б в Solomon 1995. С. 477.
  76. ^ Freeman 2013. С. 148—177.
  77. ^ Solomon 1995. С. 491.
  78. ^ Solomon 1995. С. 493.
  79. ^ Solomon 1995. С. 588.
  80. ^ «Mozart’s final year and death — 1791». Classic FM.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]