Перайсьці да зьместу

Вайкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайкаў
польск. Wajków
Населены пункт
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сямяціцкі
Гміна Мельнік
Першыя згадкі 1420
Часавы пас
Каардынаты 52°17′11″ пн. ш. 23°04′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 17-307
Нумарны знак BSI
Вайкаў на мапе Польшчы
Вайкаў
Вайкаў
Вайкаў

Ва́йкаў (па-польску: Wajków) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.

Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.

Вайкаў упершыню ўзгадваецца ў 1420 г., калі князь Вітаўт дараваў наваствораную вёску над Бугам мельніцкай каталіцкай парафіі. З самога пачатку ў Вайкаве дзейнічаў млын[3]. У 1751 г. была тут пабудаваная першая каталіцкая капліца[2]. У міжваенны пэрыяд Вайкаў прыналежаў да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 137 жыхароў (106 каталікоў і 31 праваслаўны, усе пагалоўна запісаныя палякамі)[4]. У 1999 г. была тут пабудаваная драўляная капліца ў гонар Непакалянага Сэрца Найсьвяцейшай Марыі Панны[2].