Перайсьці да зьместу

Катэрка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэрка
польск. Koterka
Катэрка
Мясцовая назва: Koterka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′20″ пн. ш. 23°12′19″ у. д. / 52.35556° пн. ш. 23.20528° у. д. / 52.35556; 23.20528Каардынаты: 52°21′20″ пн. ш. 23°12′19″ у. д. / 52.35556° пн. ш. 23.20528° у. д. / 52.35556; 23.20528
Катэрка на мапе Польшчы
Катэрка
Катэрка
Катэрка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Катэ́рка (па-польску: Koterka, па-падляску: Kotérka[1]) — прысёлак вёскі Такары ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць, цэнтар прыхода знаходзіцца ў Такарах[2]).

Царква Іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць (1912 г.).

Паводле хронікі царквы ў Такарах у 1852 г. на месцы сёньняшняй царквы ў Катэрцы мясцовая жыхарка Еўфрасіньня Івашчук сустрэла невядомую жанчыну, якая прыказала пабудову царквы на лясным балоце. Пасьля 1852 г. мясцовы настаяцель Сімон Будзіловіч фундаваў пры крыніцы на балоце крыж, да якога сталі паломнічаць хворыя жыхары навакольных вёскаў. Новым месцам культу пацікавіліся царкоўныя ўлады, якія пачаткова не давалі дабра на пабудову тут царквы. Афіцыйна дазволена было будаваць тут царкву толькі ў 1909 г., пабудова закончылася ў 1912 г. і сьвятыня была асьвяшчоная ў гонар іконы Божай Маці Ўсіх Смуткуючых Радасьць. У міжваенны пэрыяд Катэрка належала да гміны Высокае Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Да канца Другой сусьветнай вайны царква належала да прыходу ў Такарах, але пасьля савецка-польскай вайны ў 1946 г. стала парафіяльнай царквой дла такараўскага прыходу[3].

  1. ^ Pudlaśki nazvy. Koterka svoja.org Праверана 31 траўня 2016 г.
  2. ^ Prawosławna Cerkiew w Tokarach z 1912 roku pw. Matki Bożej Wszystkich Strapionych Radość (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.
  3. ^ Grzegorz Sosna Tokary - Koterka ў Święte miejsca i cudowne ikony – Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie, Беласток 2001, с. 82 - 88. (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Праверана 31 траўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў