Кудзелічы
| Кудзелічы | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямятыцкі |
| Гміна | Мельнік |
| Дата заснаваньня | 1616 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°23′26″ пн. ш. 22°57′26″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-307 |
| Нумарны знак | BSI |
| Кудзелічы на мапе Польшчы Кудзелічы | |
Кудзе́лічы (па-польску: Kudelicze, па-падляску: Kudéličy) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 658.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Сьвятых Марты і Магдаліны ў Грабарцы). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[1]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска была заснаваная мельніцкім старастай у 1616 г. як частка млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчонай (разам зь вёскамі Мацьковічы, Альховічы, Аксютычы, Паўловічы і Гамоты). Перапіс млынароў з гэтага часу паказвае імя Кудзеліч[2]. У міжваенны пэрыяд Кудзелічы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (5 каталікоў і 23 праваслаўных, усе былі запісаныя палякамі)[3]. У пасьляваенны час Кудзелічы лічыліся часткай Мацьковічаў і толькі з 1 студзеня 2013 г. існуюць як самастойная вёска[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.
- ↑ Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej, 2012, poz. 1515 (пол.) Праверана 31 траўня 2016 г.
| ||||||||||||||||