Перайсьці да зьместу

Конскія Горы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конскія Горы
польск. Końskie Góry
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°23′57″ пн. ш. 23°1′28″ у. д. / 52.39917° пн. ш. 23.02444° у. д. / 52.39917; 23.02444Каардынаты: 52°23′57″ пн. ш. 23°1′28″ у. д. / 52.39917° пн. ш. 23.02444° у. д. / 52.39917; 23.02444
Конскія Горы на мапе Польшчы
Конскія Горы
Конскія Горы
Конскія Горы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ко́нскія Го́ры (па-польску: Końskie Góry) — невялікая вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[1]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.

У міжваенны пэрыяд Конскія Горы прыналежалі да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 16 жыхароў (усе палякі каталіцкага веравызнаньня)[2].