Аслова
| Аслова польск. Osłowo | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямяціцкі |
| Гміна | Мельнік |
| Першыя згадкі | 1513 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°20′54″ пн. ш. 22°59′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-307 |
| Нумарны знак | BSI |
| Аслова на мапе Польшчы Аслова | |
Асло́ва (па-польску: Osłowo, па-падляску: Osłóvo) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.
Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Перамяненьня Панскага ў Мельніку[2]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Аслова ўпершыню ўзгадваецца ў дакумантах 1513 г., калі была тут заснаваная сядзіба мельніцкага войта Міколы Рыхліка. Побач зь вёскай разьмяшхаліся 3 валокі мескай зямлі Мельніка. Вялікі князь Аляксандар дараваў Міколе Рыхліку таксама права на вольны ад падаткаў вадзяны млын на рэчцы Мутная, што працякае побач зь вёскай, а таксама права на валоданьне корчмай[3]. У міжваенны пэрыяд Аслова прыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 114 жыхароў (15 каталікоў, 90 праваслаўных і 9 габрэяў; у перапісе ўсе хрысьціяне былі запісаныя як палякі, а юдаісты як жыды)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810052-0035079?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ MIELNIK – Parafia Przemienienia Pańskiego (пол.). Diecezja drohiczyńska.. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
- ↑ Zarys historyczny (пол.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 29 сакавіка 2016 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 29 сакавіка 2016 г.