Бярозаўка (Прапойскі раён)
| Бярозаўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Прапойскі |
| Сельсавет | Гіжэнскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 132 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°38′21″ пн. ш. 30°58′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 229 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2246 |
| Паштовы індэкс | 213244 |
| СААТА | 7250812011 |
| Нумарны знак | 6 |
| Бярозаўка на мапе Беларусі ± Бярозаўка | |
Бяро́заўка[2] — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVII стагодзьдзя. У 1635 годзе абруб Паўлава Бярозаўка ў Благавіцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павету Рэчы Паспалітай, дзяржаўная ўласнасьць[3]. У 1708 г. падчас Вялікай Паўночнай вайны ў данясеньні камандуючага корпусам расейскай арміі Боўра Пятру I паказваецца в. Бярозаўка[4]:
Сего сентября 27 дня в пути, не дошед вёски Берёзовки, получилъ ваш царского величества указ через Масора Чирикова, И пришёл в тое вёску Берёзовку, и стал промеж вёсак Берёзовка и Улуки. И сей ночи переберязь реку Проню, пойду до указанного места…
У 1742 годзе налічвалася 13 гаспадарак. У 1765 годзе — вёска (5 двароў, у якіх ніхто ня жыў), дзяржаўная маёмасьць у Прапойскім старостве. У 1769 годзе 7 двароў, 9 жыхароў. Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1786 годзе ў Рагачоўскім павеце, 8 двароў, 60 жыхароў, уласнасьць памешчыка. У 1858 годзе 61 двор, 297 жыхароў. У 1880 годзе 70 двароў, 352 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася бандарствам. У 1897 годзе 105 двароў, 712 жыхароў, у Даўжанскай воласьці Чэрыкаўскага павету. Меліся школа граматы і карчма. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1907 годзе школа граматы ператворана ў земскую, якая разьмясьцілася ў наёмным памяшканьні. У 1909 годзе 112 двароў, 827 жыхароў. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губэрні РСФСР, з 1924 году ў Прапойскім (з 23 траўня 1945 году Слаўгарадзкім) раёне Магілёўскай акругі БССР[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 402 чалавекі[5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 году імі было спалена 136 двароў (са 141 да вайны), забіта 12 жыхароў[5]. На вайне загінула 134 жыхары вёскі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Геаграфічна вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Прапойску, за 67 км ад Магілёва, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў — Крычаў[3].
На адлегласьці прыкладна 2 км ад Бярозаўкі працякае рака Проня. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе зь лесам, працякае ручай — прыток р. Проні. Транспартная сувязь па дарозе празь в. Целяшы, Гіжэнка, Ходарава і далей па трасе Прапойск — Чэрыкаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзіцца фэрма па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, зернесушыльны комплекс.
Рознае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы дзейнічае Бярозаўскі вучэбна-пэдагагічны комплекс «Дзіцячы садок — школа», дырэктар — Тацяна Гарэлікава. Таксама ў населеным пункце працуюць клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленьне й крама.
У вёсцы знаходзіцца мэмарыял у памяць воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281
- 1 2 3 4 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- ↑ Книга памяти. Слаўгарадскі раён [Славгородский район] / Рэд.-склад.: П. С. Ерашэнка; Рэдкал.: Г. К. Кісялёў, В. В. Берастаў i інш.— Мінск: БЕЛТА, 1999.— 591 с.: іл.— 3500 экз. ISBN 985-6302-15-3
- 1 2 Березовка (рас.)
- ↑ Фота помніка