Ходараў (Магілёўская вобласьць)
Выгляд
Ходараў | |
трансьліт. Chodaraŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Гіжэнскі |
Насельніцтва: | 39 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213242 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′39.895″ пн. ш. 31°6′19.584″ у. д. / 53.51108194° пн. ш. 31.10544° у. д.Каардынаты: 53°30′39.895″ пн. ш. 31°6′19.584″ у. д. / 53.51108194° пн. ш. 31.10544° у. д. |
± Ходараў |
Хо́дараў[2] (таксама — Хо́дарава[2], Хо́дараўка[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнікла пасьля 1917 году. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар)[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекі[4]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 г. у баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
- Магіла капітана Я. І. Ермалаева[6], які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 282
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 584
- ^ а б Ходорово (рас.)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 583
- ^ Пашпарт воінскага пахаваньня(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 560