Любаны
| Любаны лац. Lubany | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Прапойскі |
| Сельсавет | Гіжэнскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°39′46″ пн. ш. 31°05′33″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 75 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2246 |
| Паштовы індэкс | 213242 |
| Нумарны знак | 6 |
| Любаны на мапе Беларусі ± Любаны | |
Люба́ны[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гарадцу. Уваходзяць у склад Гіжэнскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Імя Любана (Liubona) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[3].
Паводле народнай этымалёгіі, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў былі не прыгоннымі, а скарбовымі сялянамі, і паміж імі і панам склалі «палюбоўную сказку»[4]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гістарычных крыніцах упершыню ўпамінаюцца ў 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 годзе Любаны).
Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суду ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстаньне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Любаны, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна[5].
За часамі Другой сусьветнай вайны ў жніўні 1943 году нацысты спалілі 102 двары (з 114 двароў да вайны)[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Братэрскія могілкі савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях супраць нацыстаў; на паўднёвай ускраіне вёскі
- Магілы савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 годзе пры заняцьці раёну[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1022.
- 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 573.
- ↑ НГАБ у Менску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545
- ↑ Любаны (рас.)
- ↑ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 212.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3 С. 559