Гіжэнка
Гіжэнка | |
трансьліт. Hiženka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Гіжэнскі |
Насельніцтва: | 333 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213242 |
СААТА: | 7250812016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′28.560″ пн. ш. 31°4′7.036″ у. д. / 53.5746° пн. ш. 31.06862111° у. д.Каардынаты: 53°34′28.560″ пн. ш. 31°4′7.036″ у. д. / 53.5746° пн. ш. 31.06862111° у. д. |
± Гіжэнка |
Гіжэ́нка[2] (таксама — Іжэ́нка, Ніжэ́нка[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва вёскі паходзіць ад ракі Гіжэнка, мясцовыя жыхары таксама карыстаюцца назвамі «Ніжэнка», «Йіжэнка».
У 1783 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтку пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні. З 1873 году в. Гіжэнка лічылася дзяржаўнай маёмасьцю. У 1884 годзе было 33 двары, у тым ліку 10 сталярных і 6 бандарных, пражывала 163 жыхары.
Перад вайной у вёсцы жыло 319 чалавек[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 102 двары (са 112 да вайны)[3].
Пасьля вызваленьня была адбудавана нанова. У 1956 годзе ў вёсцы было 100 двароў[4].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Прапойскага раёну, за 18 км у кірунку на паўночны ўсход ад Прапойску, за 86 км ад Магілёва[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2011 год — 333 чалавекі[1]
- 2010 год — 321 чалавек
- 1999 год — 273 чалавекі
Прамысловасьць і сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы знаходзіцца СВК «40 год Кастрычніка»
Культура і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы маюцца Гіжэнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дырэктар — Аляксандар Віктаравіч Сьцяпанаў і Гіжэнскі ясьлі-сад, дырэктар — Сьвятлана Віктараўна Малашэнка. Таксама функцыянуе Гіжэнскі сельскі дом культуры, дырэктар — Алена Аляксееўна Фурсіна, і Гіжэнская сельская бібліятэка, якая мае доступ у Інтэрнэт.
Ахова здароўя і сацыяльная абарона насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць ФАП і сацыяльны пункт.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ля Гіжэнкі знаходзіцца братэрская магіла 1941—1944 гадоў, якая зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 281—282
- ^ а б Гиженка (рас.)
- ^ Слаўгарадскі раён. Афіцыйны сайт
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 241. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0