Перайсьці да зьместу

Зьмееўка (Бэрыслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмееўка
Населены пункт
Швэдзкая лютэранская кірха ў вёсцы
Швэдзкая лютэранская кірха ў вёсцы
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Хэрсонская
Раён Бэрыслаўскі
Першыя згадкі 1782/1915
Дата заснаваньня 1782
Геаграфія
Плошча
  • 96,839 км²
Вышыня НУМ 35 м
Часавы пас
Каардынаты 46°52′ пн. ш. 33°34′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2759 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 5546
Паштовы індэкс 74372
КОАТУУ 6520681201
Зьмееўка на мапе Ўкраіны
Зьмееўка
Зьмееўка
Зьмееўка

Зьмееўка (па-ўкраінску: Зміївка) — вёска ў Бэрыслаўскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны.

Вёска, пад назвай Старашвэдзкае (па-ўкраінску: Старошведське, па-швэдзку: Gammalsvenskby, на мясцовым дыялекце — па-швэдзку: Gammölsvänskbi), была заснаваная ў 1781 годзе швэдзкімі каляністамі, якіх Кацярына II перасяліла сюды з выспы Хіюмаа, цяпер у Эстоніі. У канцы XVIII стагодзьдзя ў вёску таксама быў паселены яшчэ 31 палонны швэдзкі жаўнер. У 1804 годзе побач узьніклі тры нямецкія вёскі: Шлянґэндорф (па-нямецку: Schlangendorf), Мюльхаўзэндорф (па-нямецку: Mühlhausendorf) і Клёстэрдорф (па-нямецку: Klosterdorf).[1] З часам вёскі разрасьліся і зьядналіся ў адну. У 1929 годзе частка швэдзкага насельніцтва вярнулася ў Швэцыю. Але шмат хто зь іх не атрымаў магчымасьці знайсьці добрую працу і вярнуўся назад. У 1932—1933 гадах ва Ўкраіне быў Галадамор, але пакінуць вёску ў швэдаў ўжо не было магчымасьці. Падчас і пасьля другой сусьветнай вайны нямецкае насельніцтва альбо пакінула вёску самастойна, альбо было выселена савецкай уладай.

Перасяленьне бойкаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1951 годзе паводле польска-савецкіх дамоваў аб абмене тэрыторыямі быў ліквідаваны Дольнаўстрыцкі раён Драгобіцкай вобласьці УССР, насельніцтва якога было прымусова выселена з родных вёсак і паселена ў паўднёва-ўсходніх абласьцёх УССР. У Зьмееўку былі пераселены жыхары трох бойкаўскіх вёсак: Ладыны, Нанова і Дольніх Берагоў.

Насельніцтва вёскі — 2759 асобаў. Швэдзкая грамада цяпер налічвае каля 100 асобаў. Частка зь іх дагэтуль гаворыць на старашвэдзкай мове. Большасьць насельніцтва (каля 80%) — перасяленцы-бойкі.

У вёсцы дзейнічаюць тры царквы: праваслаўная (кіеўскага патрыярхату), грэка-каталіцкая і эвангельска-лютэранская кірха.[2]

У 2001 годзе (у гадавіну дэпартацыі) на беразе Дняпра быў усталяваны памятны знак з выявай гор, бойкаўскай царквы ды хаты. 23 жніўня 2010 году ў вёсцы быў адчынены мэмарыял «Барацьбітам за волю Украіны». Раней у вёсцы быў помнік Леніну, але паводле рашэньня сельскага савету ён быў дэмантаваны ў 2008 годзе.

Улічваючы нетыповы для дадзенага рэгіёну склад насельніцтва вёскі, цікавымі зьяўляюцца вынікі выбараў у вёсцы. Мясцовыя жыхары часьцей падтрымліваюць папулярных на захадзе Ўкраіны палітыкаў. Ніжэй пададзена табліца для другога туру выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне 2010 року.[3]

ЯнуковічЦімашэнкаСупраць усіх
Зьмееўка22,39%71,30%5,47%
Хэрсонская вобласьць59,98%33,73%5,04%

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]