Вітэкс
Каардынаты: 53°52′56″ пн. ш. 27°30′40″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.51111° у. д.
«Вітэкс» | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 24 жніўня 1988 (36 гадоў таму)[1] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, Маскоўскі раён, вул. Сьмірнова, д. 2 |
Ключавыя фігуры | Віктар Цярэшчанка |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | касмэтыка |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Беліта» |
«Вітэкс» — буйное касмэтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў жніўні 1988 году ў Менску пад назвай «Белбыткамплект».
Вырабляе касмэтыку пад уласным таварным знакам «Вітэкс» і таварным знакам сумеснага ТАА «Беліта», а таксама сокі і яблычныя чыпсы «Фрута Віт». Мае ўласную выпрабавальную лябараторыю і асяродак распрацоўкі, вытворчасьць аддушак і тары, фасавальны цэх. На 2018 год «Вітэкс» меў звыш 270 уласных крамаў у 7 краінах Эўропы і Казахстане. Агулам налічвалася 559 крамаў «Беліта-Вітэкс» (48% уласных):
- Беларусь — 134 крамы (24%) ва ўсіх абласьцях, зь іх 39 у Менску (29% у Беларусі) і па 10 у Віцебску і Магілёве;
- Латвія — 8 крамаў, зь іх 7 у Рызе і 1 у Елгаве;
- Малдова — 36 крамаў у 11 гарадах, зь іх 11 у Тыраспалі і 9 у Кішынёве;
- Расея — 295 крамаў (53%) у больш як 50 гарадах, зь іх 18 у Растове-на-Доне, 17 ва Ўладзімерскай вобласьці і яшчэ 7 ва Ўладзімеры, па 16 у Варонежы і Курску, 14 у Валгаградзе, 13 у Новасыбірску, 12 у Бранску, 11 у Арле і па 10 у Смаленску і Краснадары, 11 у Стаўрапольскім краі і 3 у Стаўрапалі, 8 у Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласьці і 3 у Маскве;
- Румынія — 2 крамы (Сучава і Ясы);
- Украіна — 68 крамаў (12%) ў 28 гарадах, зь іх 9 у Крапіўніцкім і па 7 у Адэсе, Запарожжы і Кіеве, 14 у 6 гарадах акупаванага Крыма (6 у Севастопалі);
- Чэхія — 2 крамы ў Празе;
- Казахстан — 14 крамаў у 8 гарадах, зь іх 4 у Кастанаі і 3 у Карагандзе[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 жніўня 1988 году ў Менску (Беларуская ССР) заснавалі калектыўнае прадпрыемства «Белбыткамплект» на чале зь Віктарам Цярэшчанкам на аснове рэспубліканскай базы «Белбытзабесп». У лістападзе 1989 году «Белбыткамплект» стварыў сумеснае ТАА «Беліта» зь італьянскім АТ «Жывьефэ» (Вэрнатэ, вобласьць Лямбардыя). Зь Італіі паставілі абсталяваньне і касмэтычныя распрацоўкі. У 1990 годзе пад таварным знакам «Беліта» вырабілі 4 віды шампуня («Крапіва», «Меліса», «Аер» і «Шалфей»), лясьён «Іткур» і бальзам для валасоў «Рэвівор». У 1991 г. «Белбыткамплект» наладзіў выраб плястмасавай тары для касмэтыкі. У 1992 г. ТАА «Беліта» пачало выраб касмэтыкі для цела. У 1993 годзе дадалася касмэтыка для твару. Адначасна ў Віцебску адчынілі першую ўласную краму і гандлёвае ТДА «Беліта-Вітэкс». У 1995 г. пад таварным знакам «Вітэкс» выпусьцілі фарбу для валасоў «Флёра» і зубную пасту «Віта». «Белбыткамплект» стварыў выпрабавальную лябараторыю. 23 сьнежня 1996 г. калектыўнае прадпрыемства «Белбыткамплект» акцыянавалі і пераўтварылі ў закрытае акцыянэрнае таварыства. У 1997 г. ТАА «Беліта» распрацавала 6 адценьневых бальзамаў для валасоў. У 1998 г. ЗАТ «Белбыткамплект» наладзіла выпуск плястмасавых касмэтычак і ўпершыню паставіла касмэтыку ў ЗША. У 1999 г. заснавалі навукова-каардынацыйны асяродак «Беліта-Вітэкс», які дазволіў прадпрыемству стаць першым у Беларусі распрацоўнікам касмэтыкі. У 2002 г. ЗАТ «Белбыткамплект» перайменавалі ў «Вітэкс»[3].
У 2005 г. вытворчасьць пашырылі да 110 касмэтычных сродкаў. ЗАТ «Вітэкс» стварыла некалькі ўласных крамаў у Беларусі і займела гандлёвых прадстаўнікоў у Расеі і Ўкраіне. ТАА «Беліта» пачало выраб дэкаратыўнай касмэтыкі. На 2007 год ЗАТ «Вітэкс» было найбольшым вытворцам касмэтыкі ў Беларусі[4]. У 2009 г. ЗАТ «Вітэкс» адчыніла новы цэх тары плошчай 0,25 га, 2-і цэх касмэтыкі і ўчастак аддушак. У 2010 годзе ЗАТ «Вітэкс» застрахавала звыш 90% свайго экспарту[5]. У 2011 г. «Вітэкс» запусьціў у новым корпусе вытворчасьць каля 100 відаў аддушак траваў і асвоіў выраб мыла. Запрацавала лінія фасаваньня касмэтыкі ў вакуўмныя пакункі. Пад гандлёвым знакам «Беліта» пачалі выпускаць прафэсійную касмэтыку для салёнаў прыгажосьці. У 2015 г. адкрылі будынак для кіраўніцтва ТАА «Беліта» плошчай 0,19 га (Менск, вул. Сьнежаньцаў, д. 29а). Пачаўся выраб сухіх шампуняў. У 2016 г. адчынілі 2-і корпус «Вітэкс» пад выпуск бальзамаў для валасоў. «Беліта» пачала выраб парфумаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Натальля Клімовіч. Цеплень урачыста адзначыла 25-годзьдзе ЗАТ «Вітэкс» і мясцовыя «Дажынкі» // Газэта «Чырвоная зорка» (Узда), 5 верасьня 2013 г. Праверана 12 сакавіка 2018 г.
- ^ Дзе мы (рас.) // ЗАТ «Вітэкс», 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2018 г.
- ^ «Вітэкс», закрытае акцыянэрнае таварыства (Менск) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017 г. Праверана 12 сакавіка 2018 г.
- ^ «Практыка перадачы прыватнікам стратных сельгасарганізацыяў сябе апраўдала» // Зьвязда : газэта. — 4 жніўня 2007. — № 145 (26010). — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзімер Хількевіч, Вераніка Арлоўская. Айчыннаму экспартэру бясьпечна пад абаронай «Белэксімгаранта» // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2011. — № 78 (26942). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Вітэкс» (рас.) // Інтэрнэт-крама «Белпошта», 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2018 г.
- Гель для душа «Яскравыя імгненьні» // ТАА «Беліта», 2018 г. Праверана 12 сакавіка 2018 г.
- АТ «Жывьефэ» (італ.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |