Перайсьці да зьместу

Сьвет касмэтыкі БЕЛІТА-ВІТЭКС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ТДА "Рэдакцыя газэты "Сьвет касмэтыкі БЕЛІТА-ВІТЭКС" даходнае прадпрыемства, якое выдае газэту "Сьвет касмэтыкі БЕЛІТА-ВІТЭКС". Яна выдаецца ў Беларусі штомесяц з 2010 году, бо была зарэгістраваная ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі. Заснавальнікі таварыства — ЗАТ ВІТЭКС, СП БЕЛІТА ТАА.

Галоўная ўправа таварыства месьціцца ў Менску, вул. Сьмірнова, 2, пак. 7.

Галоўная ўправа — рэдакцыя. Яе ўзначальвае Э. Б. Трошын.

Газэта выдаецца штомесяц. Наклад прыблізна больш 20 000 асобнікаў. Таварыства ня мае свае друкарні. Газэта выдаецца ў РУП "Выдавецтве "Беларускі дам друку".

Газэта раздаецца ў месцах продажу прадпрыемстваў "БЕЛІТА" і "ВІТЭКС" бяспатна, а таксама платна праз пошту. Мае падпісны індэкс 63318.