Перайсьці да зьместу

Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БарДУ»)
Баранавіцкі ўнівэрсытэт
Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Заснаваны 23 чэрвеня 2004 (20 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Васіль Качурка
Факультэтаў 8
Колькасьць студэнтаў 10 тысячаў
Месцазнаходжаньне
Горад Баранавічы
Вобласьць Берасьцейская
Краіна Беларусь
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.barsu.by

Бара́навіцкі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т (БарДУ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Баранавічы. Створаная 23 чэрвеня 2004 згодна пастановы Аляксандра Лукашэнкі шляхам аб’яднаньня недзяжаўных і дзяржаўных навучальных установаў гораду.

Ва ўнівэрсытэце 10 факультэтаў (2009):

  • інжынэрны
  • замежных моваў
  • пэдагагічны
  • фінансава-прававы
  • завочнай адукацыі
  • безьперапынкавай адукацыі
  • давузаўскай падрыхтоўкі
  • падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сфэры эканомікі й адукацыі (завочная і вечаровая форма навучаньня)
  • падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сфэры эканомікі й адукацыі (дыстанцыйная форма навучаньня)
  • падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сфэры прамысловасьці і бізнэса

Працуе 28 катэдр, навучаецца каля 10 тысячаў студэнтаў[1].

  1. ^ Гісторыя стварэньня. Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт». Праверана 9 красавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]