Аляксей Кабычкін
Аляксей Кабычкін | |
Імя пры нараджэньні | Аляксей Пахомавіч Кабычкін |
---|---|
Род дзейнасьці | Юрыст, Журналіст |
Дата нараджэньня | 1891 |
Дата сьмерці | 25 сакавіка 1958 |
Месца сьмерці | Кан, Францыя |
Прычына сьмерці | Рак |
Адукацыя | Юрыспрудэнцыя |
Месца вучобы | Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Аляксе́й Кабычкін(нар. 1891, Слуцак — † 25 сакавіка 1958, Кан, Францыя) — беларускі палітычны, грамадзкі й вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Слуцкую мужчынскую клясычную гімназію й юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Да беларускага руху далучыўся падчас першае расейскае рэвалюцыі 1905-1907 гг., удзельнічаў у беларускім маладзёвым гуртку ў гімназіі, дзе вучыўся. Да паўстаньня Кабычкін служыў у белай арміі Дзянікіна, зьведаў эвакуацыю арміі з Адэсы, праз Югаславію прабіраўся ў Слуцак. Уваходзіў у склад вайсковага трыбуналу Слуцкага антыбальшавіцкага збройнага чыну 1920 году.
З 1921 году ў Вільні, Баранавічах і Лідзе, зьяўляўся рэдактарам беларускіх газэтаў («Наша думка» і «Беларуская хата». Супрацоўнічаў з удзельнікам Слуцкага збройнага чыну Арсенам Паўлюкевічам адным з лідараў Часовай беларускай рады. 15 лютага 1925 году абраны сакратаром управы Часовай беларускай рады. Пасьля таго як ў жніўні 1926 году перастала выдавацца «Беларускае слова», 7 кастрычніка 1926 года выйшаў першы нумар «Беларуская хаты» пад рэдакцыяй Аляксея Кабычкіна[1][2].
Арыштаваны ў Баранавічах польскай паліцыяй у 1928 годзе па справе Яўстафія Сяляха па падазрэньні ў супрацы з савецкай выведкай, аднак яго вызвалілі з-за адсутнасьці прамых доказаў супрацоўніцтва. Ён змог пераканаць сьледзтва ў тым, што яму не была вядома аб дзейнасьці яго брата Міхаіла й Яўстафія на карысьць АДПУ[3].
Падчас Другое сусьветнай вайны Аляксей Кабычкін працаваў у Лідзкім гарадзкім судзе. З канца лета 1944 году ў заходняй частцы Нямеччыны. У лета 1945 г. трапіў у лягер для рэпатрыянтаў у месьце Куфштайн (па-нямецку: Kufstein ) у Аўстрыі, цудам выратаваўся ад дэпартацыі. Апошнія гады дажываў у Францыі, у 1956 годзе пераехаў у места Кан, дзе й памёр у шпіталі ад раку ў гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі — 25 сакавіка 1958 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларускія паланафілы і Грамада. 1925 - пачатак 1927 г. // Гістарычны альманах : навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. — 2006. — № 12. — С. 76, 77.
- ^ Чарнякевіч, Андрэй. Беларуская Часовая Рада і яе месца і роля ў беларускім нацыяналіным руху ў Польшчы сярэдзіны 1920-х гадоў. / рэдкалегія: Коўкель І. І. і інш. // Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.) : матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.). — Гродна: ГрДУ, 2009. — С. 284—291. — ISBN 978-985-515-200-3.
- ^ Аляксандар Горны. Яўстафій Сялях — савецкі агент у беларускім руху (1925—1928). // Беларускі гістарычны зборнік. — Białystok: Беларускае гістарычнае таварыства, 2016. — № 46. — С. 221—236. — ISSN 1232-7468.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кабычкін, Аляксей. Слуцкае паўстаньне. (З успамінаў удзельніка). // Бацькаўшчына : орган беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі. — 7 студзеня 1953. — № 132—133. — С. 3, 4.
- Кабычкін, Аляксей. Водгукі гадавіны Слуцкага чыну. Мюнхэн (Заходняя Нямеччына). // Бацькаўшчына : орган беларускай нацыянальна-вызвольнай думкі. — 11 сьнежня 1955. — № 280. — С. 3, 4.
- Кабычкін, Аляксей. Слуцкае паўстаньне. (З успамінаў удзельніка). / укладальнік, падрыхтоўка тэкстаў, ілюстрацыяў, аўтары заўваг й каментарыяў, паказальнікі: Аляксандра Гесь, Уладзімер Ляхоўскі, Уладзімер Міхнюк; прадмова Уладзімера Ляхоўскага // Слуцкі Збройны Чын ў дакумэнтах і ўспамінах : Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд». — Менск: Медысонт, 2006. — С. 202—207. — ISBN 985-6530-37-7.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Менск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 294—308. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8
- Слуцкі Збройны Чын ў дакумэнтах і ўспамінах / укладальнік, падрыхтоўка тэкстаў, ілюстрацыяў, аўтары заўваг й каментарыяў, паказальнікі: Аляксандра Гесь, Уладзімер Ляхоўскі, Уладзімер Міхнюк; прадмова Уладзімера Ляхоўскага. — Менск: Медысонт, 2006. — 399 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»). — 200 ас. — ISBN 985-6530-37-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кабычкін, Аляксей (18 верасьня 2018) Слуцкае паўстанне. (З успамінаў удзельніка). Pawet