Нацыянальная акадэмія навук Азэрбайджану
Нацыянальная акадэмія навук Азэрбайджану (НАНА) (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Milli Elmlər Akademiyası) — асноўнае навуковае аб’яднаньне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азэрбайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 году).
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сэктары, шэраг музэяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсьць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва.
У складзе НАНА на 2007 год — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў.
Прэзыдэнты НАНА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На першым пасяджэньні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 году прэзыдэнтам НАНА быў абраны Мір Міркасімаў.
Наступнымі прэзыдэнтамі Акадэміі навук былі:
- Юсіф Гейдар аглы Мамэдаліеў (1947—1950, 1958—1961)
- Муса Мірза аглы Аліеў (1950—1958)
- Захід Ісмаіл аглы Халілаў (1961—1967)
- Рустам Гаджыалі аглы Ісмаілаў (1967—1970)
- Гасан Мамэдбагір аглы Абдулаеў (1970—1983)
- Эльдар Юніс аглы Салаеў (1983—1997)
- Фарамаз Газанфар аглы Максудаў (1997—2000).
У 2001 годзе прэзыдэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў.
Праблематыка дасьледаваньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнае месца ў працах навукоўцаў Азэрбайджану займаюць праблемы, зьвязаныя з пытаньнямі разьвіцьця геалёгіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасьці, уласнай мэталюргічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнэргагаспадарства, геабатанікі, генэтыкі і сэлекцыі расьлін і жывёл.
Асаблівае месца ў плянах навукова-дасьледчых работ надаецца пытаньням нафтахіміі, сынтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спэцыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя посьпехі ў распрацоўцы праблем выкарыстаньня радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымяненьня аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізыкі і інш.
Вялікая работа праводзіцца ў вобласьці грамадзкіх навук.
Аддзяленьне НАНА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]НАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленьняў:
Аддзяленьне фізыка-матэматычных і тэхнічных навук
- Інстытут фізыкі
- Інстытут кібэрнэтыкі імя акадэміка А. Гусэйнава
- Інстытут матэматыкі і мэханікі
- Шэмахінская астрафізычная абсэрваторыя імя Насірэддзіна Тусі
- Інстытут радыяцыйных праблем
- Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў
Аддзяленьне хімічных навук
- Інстытут нафтахімічных працэсаў імя акадэміка Ю. Г. Мамэдаліева
- Інстытут хімічных праблем імя акадэміка М. Ф. Нагіева
- Інстытут хіміі прысадак імя акадэміка А. М. Куліева
- Інстытут палімэрных матэрыялаў
- Досьледна-прамысловы завод Інстытуту нафтахімічных працэсаў
Аддзяленьне навук аб Зямлі
- Інстытут геалёгіі
- Інстытут геаграфіі імя акадэміка Г. Аліева
Аддзяленьне гуманітарных і грамадзкіх навук
- Інстытут гісторыі імя А. Бакіханава
- Інстытут археалёгіі і этнаграфіі
- Інстытут эканомікі
- Інстытут філясофіі і палітыка-прававых дасьледаваньняў
- Інстытут усходазнаўства імя акадэміка Я. М. Буньядова
- Навукова-дасьледчы інстытут па правах чалавека
- Інстытут літаратуры імя Нізамі
- Інстытут мовазнаўства імя Насімі
- Інстытут рукапісаў імя Фізулі
- Інстытут архітэктуры і мастацтваў
- Музэй гісторыі Азэрбайджану
- Музэй азэрбайджанскай літаратуры імя Нізамі Гянджэві
- Дом-музэй Гусэйнаў Джавіда
- Інстытут фальклёру
Аддзяленне біялагічных навук
- Інстытут батанікі
- Інстытут заалёгіі
- Інстытут генэтычных рэсурсаў
- Інстытут фізыялёгіі імя А. І. Караева
- Інстытут глебазнаўства і аграхіміі
- Інстытут мікрабіялёгіі
- Цэнтральны батанічны сад
- Мартакертскі дэндрары
Выдавецкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдадзена «Гісторыя Азэрбайджану», «Расейска-азэрбайджанскі слоўнік», «Гісторыя азэрбайджанскай літаратуры» і інш.
Выданьне Акадэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт НАНА (азэрб.) (анг.) (рас.)
- Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНА (азэрб.) (анг.) (рас.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|