Джэбраільскі раён
Выгляд
| Джэбраільскі раён | |
| Cəbrayıl rayonu | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Азэрбайджан |
| Статус | раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Джэбраіл |
| Дата ўтварэньня | 1930 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча | 1 050 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 434 м |
| Месцазнаходжаньне Джэбраільскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код ISO 3166-2 | AZ-CAB |
| Тэлефонны код | 994 26 |
| Паштовыя індэксы | AZ 1400 |
| Код аўтам. нумароў | 14 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Джэбраільскі раён (па-азэрбайджанску: Cəbrayıl rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[2]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Джэбраіл.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі раёну паміж вёскай Худафэрын (Худаярлы) і пасёлкам Кумрак разьмешчаны сярэднявечныя Худафэрынскія масты. У горадзе Джэбраіл да вайны знаходзілася лазьня Султана Алахвэрдзі, у сяле Худафэрын — круглая і васьмікутная грабніцы XIX стагодзьдзя, у сяле Шыхляр — круглая грабніца XIV стагодзьдзя.

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |