Бакінская тэлевежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бакінская тэлевежа

Бакінская тэлевежа (па-азэрбайджанску: Azəri Televiziya Qülləsi) — збудаваньне вышынёй 310 м у Баку, сталіцы Азэрбайджану.

Комплекс быў спраектаваны на падставе пастановы Савету Міністраў СССР і па замове Міністэрства сувязі Азэрбайджанскай Рэспублікі Дзяржаўным праектным інстытутам Міністэрства сувязі СССР.

Будаўнічыя работы пачаліся ў 1979 годзе. Згодна з праектам будаўніцтва павінна было быць завершанае ў 1985 годзе. Аднак зь некаторых прычынаў будаўнічыя работы на комплексе былі прыпыненыя. Пасьля вяртаньня Гейдара Аліева да ўлады ў 1993 годзе будаўніцтва тэлевежы было працягнутае, і ў 1996 годзе пры яго ўдзеле адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцьця комплексу. У 2008 годзе на тэлевежы былі зробленыя рэканструкцыйныя работы, на вышыні 175 мэтраў (62 паверхі) быў адкрыты рэстаран зь відам на места.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бакінская тэлевежасховішча мультымэдыйных матэрыялаў