Лачынскі раён
| Лачынскі раён | |
| Laçın rayonu | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Азэрбайджан |
| Статус | раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Лачын |
| Дата ўтварэньня | 1930 |
| Кіраўнік | Aqil Nəzərli[d][1] |
| Насельніцтва | |
| Плошча | 1 835 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 1164 м |
| Месцазнаходжаньне Лачынскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код ISO 3166-2 | AZ-LAC |
| Паштовыя індэксы | 4100 |
| Код аўтам. нумароў | 41 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Лачынскі раён (па-азэрбайджанску: Laçın rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[3]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану. Пры гэтым, Лачынскі калідор, які забясьпечвае сувязь паміж Нагорным Карабахам і Армэніяй застаўся пад кантролем расейскіх міратворчых войскаў (да жніўня 2022 году).
Адміністрацыйны цэнтар — горад Лачын.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне размешчаны такія архітэктурныя помнікі, як пячорны храм у сяле Гочаз (V ст.), маўзалей Меліка Аждара (XIV ст.) і безназоўны маўзалей (XVII—XVIII стст.) у сяле Джыджымлі, Кафір Гала (XVII ст.), маўзалей Султана Бабы, маўзалей шэйха Ахмэда і безымянны маўзалей (XIX ст.) у сяле Зэйва, мячэць у сяле Каракішлак (1718 г.), палац Султан Гамзы (1761 г.) у вёсцы Гюсюлю, мост праз раку Хакары (XVIII ст.), храм на рацэ Агаглан (XIX ст.), маўзалей у вёсцы Гюлебірд.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |