Перайсьці да зьместу

Сумгаіт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сумгаіт
азэрб. Sumqayıt
Населены пункт
Герб
Краіна Азэрбайджан
Першыя згадкі 1580
Дата заснаваньня 22 лістапада 1949[1]
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Эльдар Азізаў[d] і Q16418405?
Геаграфія
Плошча 143 км²
Вышыня НУМ 26 м
Часавы пас
Каардынаты 40°35′23″ пн. ш. 49°40′07″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 341 200 чал. (2018)
Афіцыйная мова азэрбайджанская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +994 18
Паштовы індэкс AZ 5000
Нумарны знак 50
Сайт sumqayit-ih.gov.az
Сумгаіт на мапе Азэрбайджану
Сумгаіт
Сумгаіт
Сумгаіт

Сумгаіт (па-азэрбайджанску: Sumqayıt) — горад на ўсходзе Азэрбайджану, на ўзьбярэжжы Касьпійскага мора, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азэрбайджану — Баку. Трэці паводле плошчы (пасьля Баку і Гянджы) горад краіны, з 2010 году — другі паводле колькасьці насельніцтва (341 200 чалавек у 2018 годзе).

У горадзе разьвіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сынтэз», АТ «Хімпрам»), мэталюргічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будматэрыялаў.

Сумгаіт упершыню згадваецца ў 1580 годзе, аднак доўгі час ён заставаўся невялічкім паселішчам.

Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы гэтага паселішча ў сувязі з развіцьцём хімічнай і мэталюргічнай прамысловасьці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага гораду складала 65 тысячаў чалавек. Колькасьць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёну чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жыльля.

27—29 лютага 1988 году ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным зь першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных дадзеных Генэральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзянаў армянскай і 6 грамадзянаў азэрбайджанскай нацыянальнасьці, больш за сто чалавек было паранена.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
  1. https://mexico.inaturalist.org/places/wikipedia/Sumqayit