Бакінская музычная акадэмія
Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбэкава Bakı Musiqi Akademiyası | |
Гады | 1920 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Баку, Азэрбайджан |
Жанр | кансэрваторыя |
Афіцыйная старонка |
Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбэкава (БМА) (па-азэрбайджанску: Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — найвышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азэрбайджане.
Заснаваная 1920 годзе з ініцыятывы кампазытара Ўзэіра Гаджыбэкава, як Азэрбайджанская дзяржаўная кансэрваторыя. Сам Гаджыбэкаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 году — рэктарам. Пасьля яго сьмерці ў 1948 г. кансэрваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансэрваторыя была пераназваная ў Бакінскую музычную акадэмію.
Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 катэдраў, ёсьць магістратура, асьпірантура і дактарантура.
Пры акадэміі дзейнічаюць асаблівыя падразьдзяленьні:
- Спэцыяльная музычная школа імя Бюльбюль (з 1931 году),
- Музычная школа-студыя (з 1980 году),
- Опэрная студыя імя Мамэдава (з 1984 году),
а таксама 2 навуковыя лябараторыі.
У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў.
Сярод выпускнікоў кансэрваторыі — Кара Караеў, Мусьлім Магамаеў, Вагіф Мустафазадэ, Бюльбюль, Уладзімер Шаінскі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Бакінскай музычнай акадэміі імя Гаджыбекава (азэрб.) (рас.) (анг.)
|