Азэрбайджанскі тэатар опэры і балету

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Каардынаты: 40°21′59″ пн. ш. 49°50′06″ у. д. / 40.36639° пн. ш. 49.835° у. д. / 40.36639; 49.835

Азэрбайджанскі тэатар опэры і балету

Азэрбайджанскі тэатар опэры і балету імя М. P. Ахундава (па-азэрбайджанску: Azərbaycan Dövlət Akademik Opera və Balet Teatrı) — опэрны тэатар у сталіцы Азэрбайджану горадзе Баку.

З гісторыі тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1920 годзе як Азэрбайджанскі дзяржаўны тэатар, ставіў опэры, апэрэты і драмы. У 1924 годзе опэрная трупа была вылучана ў самастойную структуру, у 1930 годзе ёй нададзена імя азэрбайджанскага драматурга М. P. Ахундава, 1938 тэатар узнагароджаны ордэнам Леніна.

На паштовай марцы Азэрбайджану (2012)

Будынак тэатру пабудаваны ў 19101911 гадох, рэканструяваны ў 1938 годзе. Глядзельная заля разьлічана на 1281 месца. Спэктаклі ідуць на расейскай і азэрбайджанскай мовах.

У даваенны час сярод нацыянальных спэктакляў тэатар паставіў «Лейла і Меджнун» У. Гаджыбекава, «Шах Ісмаіл» Магамаева, «Ашугаў-Гарыб» Узэіра Гаджыбекава. На азэрбайджанскай мове былі пастаўлены таксама опэры «Ануш» Тыграняна (1941), «Сэвільскі цырульнік» Дж. Расіні (1943) і «Кармэн» Бізэ (1946). Сярод спэктакляў 1960—1970-х гадоў: опэры — «Вагіф» Мустафаева (1960), «Багадур і Сона» Алескераў (1961), «Мярцьвякі» Адыгэзалава (1963), «Заручыны ў манастыры» Пракоф’ева (1968); балеты — «Сьцежка грому» (1961, Ленінская прэмія, 1967), «Легенда пра каханьне» Мелікава (1962), «Цені Кабустана» Ф. Караева (1969) і іншыя.

У 1941 тэатар быў на гастролях у Іране. У сэзоне 1969/1970 балетная трупа тэатру была ўдзельніцай Сусьветнага фэстывалю танца ў Парыжы; гастралявала ў Францыі, Люксэмбургу і Манака. У тэатры працавалі народныя артысты СССР Шэўкет Мамедаў, Тыдала Касімаў.

У 1956 годзе тэатар атрымаў статус акадэмічнага.

Трупа тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У трупе тэатру на 1960 год былі сьпевакі — народныя артысты СССР: Бюльбюль, Рашыд Бейбутаў, Шэўкет Мамэдаў; дырыгент Ніязаў Зульфугар аглы Тагізадэ-Гаджыбекаў. Галоўным рэжысэрам тэатру быў народны артыст Азэрбайджанскай ССР М. А. Мамедаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Музычная энцыкляпэдыя. Гал. рэд. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 СТБ. з іл. М.: Савецкая энцыкляпэдыя, 1973 (рас.)
  • Тэатральная энцыкляпэдыя. Гал. рэд. С. С. Мокульский. Т. 1 — М.: Савецкая энцыкляпэдыя, А — «Глобус», 1961, 1214 СТБ. з іл., 12 л. іл. (рас.)
  • Вялікая Савецкая Энцыкляпэдыя. Гал. рэд. А. М. Прохараў, 3-е выд. Т. 1. А — Ангоб. 1969. 608 стар, іл., 47 л. іл. і карт, 1 отд. л. табл. (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Азэрбайджанскі тэатар опэры і балетусховішча мультымэдыйных матэрыялаў