Перайсьці да зьместу

Бабуліна крынка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бабулін гладыш»)

Каардынаты: 53°51′56″ пн. ш. 30°22′42″ у. д. / 53.86556° пн. ш. 30.37833° у. д. / 53.86556; 30.37833

«Бабуліна крынка»
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1979 (45 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Магілёў
Адрас Кастрычніцкі раён, вул. Паўлава, д. 3
Ключавыя фігуры Скітаў Генадзь (генэральны дырэктар), Арцём Зубель (намесьнік у камэрцыі)[1]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ёгурт, кефір, малако, марозіва, масла, масьлянка, пражанка, сьмятана, сыр і тварог
Абарачэньне 460 млрд. рублёў (2010; 153,6 млн. $)
Чысты прыбытак 31,4 млрд руб (2010; 10,5 млн $)
Лік супрацоўнікаў 2200 (2012)

«Бабуліна крынка»[2] — малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1979 годзе ў якасьці «Магілёўскага малочнага камбінату».

На 2022 год выпускала вырабы пад 4-ма ўласнымі таварнымі знакамі: «Бабуліна крынка»[3], «Вясёлыя ўнучаняты»[4], «Сьвежыя навіны»[5] і «Эка Грэка»[6]. Пераважна выраблялі вяршкі і ёгурт, кефір і малако, малочную сыроватку і малочныя кактэйлі, марозіва і масла, масьлянку і пражанку, сьмятану і сухое малако, сыр і тварог, тварожную масу і тварожныя сыркі.

На 2022 год «Бабуліна крынка» вырабляла:

У 1979 року ў эксплюатацыю быў уведзены Магілёўскі малочны камбінат. 28 верасьня 1995 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 15-6 аб пераўтварэньні прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства ў працэсе прыватызацыі. 14 сакавіка 2006 року рашэньнем Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту ААТ «Магілёўскі малочны камбінат» быў перарэгістраваны ў ААТ «Бабулін гладыш» і зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У 2001 року ў склад прадпрыемства ўвайшлі ААТ «Круглянскі масларобчы завод» і ААТ «Краснапольскі завод замяняльнікаў цэласнага малака». У красавіку 2005-га былі далучаныя ААТ «Кіраўскі масларобчы завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробчы завод» і ААТ «Дрыбінскі масларобчы завод», а ў сьнежні 2005 року — ААТ «Крычаўскі масларобчы завод». Урэшце, у канцы 2006 року ў склад «Бабулінага гладышу» ўвайшло ААТ «Касьцюковіцкі малочны завод». У выніку кампанія зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам малочнай прадукцыі ў Беларусі. На сьнежань 2011 г. прадпрыемства мела 2200 работнікаў[16].

На 2011 год выраблялі болей за 250 відаў малочнай прадукцыі, якую пастаўлялі на рынкі Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Эгіпту, Пакістану і Філіпінаў. 7 сьнежня 2012 году Агульны сход акцыянэраў ААТ «Бабулін гладыш» ухваліў Рашэньне аб утварэньні холдынгу. 13 сьнежня 2012 году Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва ўлічыла гэтае рашэньне. У склад холдынгу на правах філіяў увайшлі 14 малаказаводаў: Амсьціслаўскі, Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Дрыбінскі, Качэрыцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі і Прапойскі, а таксама 2 вытворчыя цэхі ў Бялынічах (сыры) і Чавусах. Вытворчая магутнасьць прадпрыемства склала 3000 тонаў малака за содні. Сыравінная зона прадпрыемства ахапіла 18 з 21-га раёну Магілёўскай вобласьці[17].

На 2022 год сваю дзейнасьць спынілі 4 заводы прадпрыемства: Касьцюковіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі і Крычаўскі[18].

  1. ^ Кантактная інфармацыя // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  2. ^ Даты гісторыі: 85 гадоў Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцям // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 студзеня 2023 г. Праверана 26 студзеня 2023 г.
  3. ^ «Бабуліна крынка» // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  4. ^ «Вясёлыя ўнучаняты» // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  5. ^ «Сьвежыя навіны» // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  6. ^ «Эка Грэка» // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  7. ^ Малако і малочныя прадукты // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  8. ^ Кісламалочныя прадукты // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  9. ^ Тварог і тварожныя вырабы // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  10. ^ Сьмятана // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  11. ^ Масла // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  12. ^ Ёгурт // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  13. ^ Марозіва // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  14. ^ Сухія малочныя прадукты // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  15. ^ Сыры // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  16. ^ Ілона Іванова. Usеbеlаrusу.bу - ад «Бабулінага гладыша» // Зьвязда : газэта. — 29 сьнежня 2011. — № 249 (27113). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  17. ^ Прадпрыемства сёньня (рас.) // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.
  18. ^ Інвэстарам // ААТ «Бабуліна крынка», 2022 г. Праверана 7 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]