Лямантыны
| Манат | |
Ляманцін амэрыканскі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Атрад | Сырэны (Sirenia) |
| Сямейства | Манатовыя (Trichechidae) |
| Род | Манат |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Trichechus Linnaeus, 1758 | |
| Арэал | |
| Арэалы відаў | |
Манат альбо ляманцін (Trichechus) — род водных сысуноў атраду сырэнаў. Сямейства манатовых таксама ўключае два вымерлыя роды: †Potamosiren і †Ribodon.
Даўжыня дарослых асобін дасягае 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозьненьне ад большасьці сысуноў манаты маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласьціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены.
Вядома 3 віды: манат амэрыканскі, манат амазонскі, манат афрыканскі. Пашыраны манаты каля берагоў Цэнтральнай Амэрыкі, у р. Амазонка і яе эстуарыі, каля атлянтычных берагоў трапічнай Афрыкі і басэйне р. Нігер.
Жывуць манаты на марскіх мелкаводзьдзях, у вусьцях і нізоўях рэк. Расьліннаедныя жывёлы. Трымаюцца групамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лямантыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў