Перайсьці да зьместу

Атлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Атлетыка Мінэйра Бэлу-Арызонці»)
Атлетыку Мінэйру
Поўная назва Clube Atlético Mineiro
Заснаваны 25 сакавіка 1908
Горад Бэлу-Арызонці, Бразылія
Стадыён Індэпэндэнсія
Умяшчальнасьць: 23 018
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
atletico.com.br (парт.)

«Атлетыку Мінэйру» (па-партугальску: Clube Atlético Mineiro) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Бэлу-Арызонці. Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе 22 студэнтамі, якія ставілі за мэту стварыць клюб для ўсіх. Не зважаючы на тое, што каманда была створана прастаўнікамі найвышэйшай клясы, клюб быў адчынены для ўсіх саслоўяў насельніцтва, такім чынам у хуткім часе «Атлетыку» стаў народным клюбам[2][3]. Талісманам клюба зьяўляецца певень, які асацыюецца з дружынай яшчэ з 1930-х гадоў. Менавіта, праз гэты факт адной зь мянушак клюбу ёсьць «пеўні». Звычайны хатні камплект формы дружыны складаецца з чорна-белых паласатых кашуляў з чорнымі шортамі і белымі шкарпэткамі. Акрамя футболу клюб мае дружыны ў іншых відах спорту. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбам з таго ж гораду «Крузэйру», матчы паміж імі маюць назву Клясыка Мінэйру. Таксама прыкметным ёсьць супрацьстаяньне клюбу «Фламэнгу». Клюб ёсьць адным з самых заможных у Бразыліі, уваходзячы ў першую дзясятку клюбаў гэтае паўднёваамэрыканскае краіны[4].

1971, 2021
2014, 2021
2022
1915, 1926, 1927, 1931, 1932, 1936, 1938, 1939, 1941, 1942,
1946, 1947, 1949, 1950, 1952, 1953, 1955, 1956, 1958, 1960,
1962, 1963, 1970, 1976, 1978, 1979, 1980, 1981, 1982, 1983,
1985, 1986, 1988, 1989, 1991, 1995, 1999, 2000, 2007, 2010,
2012, 2013, 2015, 2017, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
2013
1992, 1997
2014
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Дэлфім 2002
2 Сьцяг Бразыліі Аб Лянку Эванжэліста 1997
3 Сьцяг Бразыліі Аб Бруну Фушс (ар. ЦСКА) 1999
4 Сьцяг Уругваю Аб Маўрысьё Лемас 1995
5 Сьцяг Бразыліі ПА Атавію 1994
6 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Скарпа 1994
7 Сьцяг Бразыліі Нап Жыванілду Халк 1986
8 Сьцяг Парагваю Аб Хуніёр Алёнса 1993
9 Сьцяг Бразыліі Нап Дэйвэрсан 1991
10 Сьцяг Бразыліі Нап Паўліньню 2000
11 Сьцяг Чылі Нап Эдуарда Варгас 1989
13 Сьцяг Бразыліі Аб Гільермэ Арана (капітан) 1997
14 Сьцяг Бразыліі Нап Алан Кардэк 1989
15 Сьцяг Аргентыны ПА Матыяс Сарача 1998
16 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Рабэльлю 1995
17 Сьцяг Бразыліі ПА Ігар Гомэс 1999
18 Сьцяг Аргентыны ПА Фаўста Вэра 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Бразыліі Нап Бэрнард 1992
21 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Батальля 1991
22 Сьцяг Бразыліі Бр Эвэрсан 1990
23 Сьцяг Эквадора ПА Алян Франка 1998
25 Сьцяг Бразыліі Аб Марыяну Фільлю 1986
26 Сьцяг Аргентыны Аб Рэнса Саравія 1993
27 Сьцяг Бразыліі ПА Паўлу Вітар 2004
30 Сьцяг Калюмбіі Нап Браіян Палясіяс 2002
31 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс Мэндэс 1999
32 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Атыла 2003
33 Сьцяг Бразыліі ПА Робэрт Кансэйсан (ар. Атлетык) 2003
42 Сьцяг Бразыліі Нап Каду 2004
44 Сьцяг Бразыліі Аб Рубэнс Дыяс 2001
45 Сьцяг Бразыліі Нап Алісан Сантана 2005
47 Сьцяг Бразыліі Аб Ромулу 2004
50 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Габрыел 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]