Іван Астроскі
Выгляд
Іван Астроскі гербу Астроскіх (1427 — † пасьля 1465) — князь Астроскі (1450 — пасьля 1465), старэйшы сын Васіля Астроскага «Краснага». Прадаўжальнік дынастыі Астроскіх.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля падзелу спадчыны бацькі з братам Юрыем жыў у Астрогу[1]. Быў жанаты на княгіне Марыі Бельскай — дачцэ намесьніка Вялікага Ноўгараду, князя Івана Ўладзімеравіча, сына кіеўскага князя Ўладзімера Альгердавіча і княгіні Васілісы Гальшанскай — дачцэ князя Андрэя Іванавіча Гальшанскага[2]. У яго было чацьвёра дзяцей:
- Міхаіл Астроскі — луцкі староста, маршалак валынскай зямлі[3]
- Канстантын Астроскі — магнат, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гетман вялікі літоўскі (1497—1500 і з 1507), кашталян віленскі (1511—1522), ваявода троцкі (з 1522)
- Марыя Астроская — жонка ўладзімерскага старосты князя Андрэя Сангушкі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wyrozumski J. Ostrogski Wasyl książę (zm. ok. 1450)… — S. 497.
- ^ Książęta Вielscy (01) (пол.)
- ^ Wyrozumski J. Ostrogski Michał książę (zm. 1501) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1979. — T. XXIV/3, zeszyt 102. — S. 496. (пол.)
- ^ Książęta Ostrogscy (пол.)