Астроскі (герб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб князя Астроскага I
Герб Астроскі II

Астроскі (Баклай, князь Астроскі I, князь Астроскі II) — шляхецкі герб княскага роду Астроскіх, лічыцца варыяцыяй гербу Ляліва і Агеньчык.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя два варыянты гербу Астроскіх:

князь Астроскі I: у чырвоным полі залаты маладзік рогамі ў гору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка, над якой срэбранае паўкола з наканечнікам стралы накіраванай у гору. Над тарчай княская мітра, якая падбіта мантыяй з гарнастаю.

князь Астроскі II: на чатырохбаковай тарчы: ў I полі — сьвяты Юры пранізвае цмока, у II полі — герб князя Астроскага I, у III — срэбранае паўкола з крыжам і наканечнікам стралы зкіраваным у гору, у IV — герб Пагоня. Над тарчай княская мітра з гарнастаевым падбоем.