Юры Копцік
Юры Копцік | |
Дата нараджэньня | 27 студзеня 1957 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | незалежны даследчык-гісторык, журналіст, музычны крытык |
Юрка (Юры) Копцік (нар. 27 студзеня 1957, Ворша) — краязнаўца Аршаншчыны, незалежны дасьледчык-гісторык, журналіст, музычны крытык, адзін з арганізатараў і каардынатар фэстывалю беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва».
Жыццяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З канца 1980-х гадоў друкуе артыкулы на краязнаўчую тэматыку ў рэспубліканскім і мясцовым пэрыядычным друку (часопісы «Беларуская мінуўшчына», «Родная прырода», газэты «Чырвоная зьмена», «ЛіМ», «Культура», «Новы час», «Народная воля», «Аршанская газэта» і інш.).
У кастрычніку 1990 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў апублікаваны вялікі артыкул карэспандэнта газэты «Ленінскі прызыў» Юрыя Копціка, пад псэўданімам Г. А. Молодцов, «Крумкачы на Кабыляцкай гары»[1]. Гэты артыкул — вынік вялікай працы журналіста па расьсьледаваньні злачынстваў камуністычнай улады. На падставе сьведчаньняў, ён знайшоў мясьціны ў ваколіцах Воршы, дзе ў 30-я гады зьнішчалі рэпрэсаваных грамадзянаў. Копцік пасьпеў запісаць успаміны сьведкаў жудасных падзей сталінскага пэрыяду.
Дзякуючы ягонай ініцыятыве, рэдагаваньні і ўкладаньню ў 1998 годзе пабачылі сьвет зборнікі "Аршанская мінуўшчына. (Гісторыя Воршы ў пэрыядычным друку.) Выпуск 1 " — Орша: Аршанская друкарня, 1998, 112 с; «У Аршанскім падполлі. (Гісторыя Воршы ў перыядычным друку.) Выпуск 2» — Ворша: Аршанская друкарня, 1998, 44 с, а таксама «Легенды і паданьні Аршаншчыны» — Ворша: Цэнтар імя Філёна Кміты, 2004, 61 с. Аўтар артыкулаў у кнігах «Памяць» Воршы і Аршанскага раёна, зборніку матэрыялаў краязнаўчай канфэрэнцыі «Аршанскі краязнаўчы зборнік» — Ворша: Аршанская друкарня, 1995, 48 с, зборніку «Оршанская хроника: 1986—2001 годы» — Мн: 2017, 252 с. Удзельнічаў у шэрагу міжнародных і рэгіянальных навуковых канфэрэнцыяў: «Праблемы беларускага краязнаўства» (1989), «Полацкая акадэмія і актуальныя праблемы нацыянальнай культуры» (1992), «Разам на працягу стагодзьдзяў» (2006), «Археалягічная навука: стан, мэтадалёгія і пэрспэктывы» (2008) і інш.
У верасьні 2021 году арганізатара і каардынатара фэстывалю «Аршанская бітва» Юрку Копціка асудзілі на 22 судняў[2]. Пастанова суду Аршанскага раёну набыла сілу ад 10 верасьня 2022 году.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Г. А. Молодцов (Юры Копцік). «Крумкачы» на Кабыляцкай гары. / Анатоль Вярцінскі. // Літаратура і мастацтва : газэта. — Менск: 12.10.1990. — С. 13—15.
- Копцік, Юрка. Аб гербе Оршы. / Копцік Ю. = «Аршанская газэта» № 13, 1991 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў пэрыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1998. — В. 1. — С. 44—49. — ISBN 985-6133-43-2.
- Копцік, Юрка. Да пытаньня аб гербе Оршы. / Юры Копцік = «Аршанская газэта» № 26, 1992 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў перыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1998. — В. 1. — С. 49—53. — ISBN 985-6133-43-2.
- Копцік, Юрка. «Пройду по абрикосовай, сверну на виноградную». / Копцік Ю. = «Аршанская газэта» № 43—46, 1992 г. // Аршанская мінуўшчына (Гісторыя Оршы ў перыядычным друку) : газэта. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1998. — В. 1. — С. 57—71. — ISBN 985-6133-43-2.
- Копцік, Ю. А. Орша ў перыяд маскоўска-літоўскіх войнаў ХVІ стагоддзя. // Аршанскі краязнаўчы зборнік : Матэрыялы 1-ай Аршанскай гісторыка-краязнаўчай канферэцыі, прысьвечанай 925-годдзя горада. — Ворша: Аршанская друкарня, 1995. — С. 22—26. — ISBN 985-6133-07-06.
- Копцік, Ю. А. «Учредить в белорусском городе Орше высшее учебное заведение». // Беларуская мінуўшчына : часопіс. — 1996. — № 5. — С. 34—36.
- Аршанская мінуўшчына. (Гісторыя Оршы ў перыядычным друку). Выпуск 1 / уклад. Ю. Копцік; уступнае слова Віктар Лютынскі. — Орша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1998. — 110 с. — 1000 ас. — ISBN 985-633-43-2
- Копцік, Ю. А На скрыжаванні ваенных шляхоў. // Мой родны край — Аршаншчына : Краязнаўчы зборнік. — Віцебск: Віцебская друкарня, 2000. — С. 81—84.
- Копцік, Ю. А. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 54—62.
- Копцік, Юрка. Легенды і паданні Аршаншчыны. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2004. — 62 с.
- Копцік, Юрка. Латышскія і літоўскія хутары на Аршаншчыне ў апошняй траціне ХІХ ст. – першай траціне ХХ ст. / пад рэдакцыяй Л. Хмяльніцкай // Беларусь i Латвія: адміністрацыйнае, сацыяльна-эканамічнае i культурнае ўзаемадзеянне у Дзвінскім рэгіёне. : Матэрыялы Міжнар. навук. канф. "Разам на працягу стагоддзяў (беларуска-латышскія ўзаемадачыненні у Дзвінскім рэгіёне), Віцебск, 14-15 ліст., 2006 г.. — Менск: Тонпік, 2006. — С. 102—111. — ISBN 985-6806-36-4.
- Копцік, Юрка. Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: 2007. — 35 с.
- Юрка Копцік. Да пытання паходжання князёў Астрожскіх. // Острозький краєзнавчий збірник : матеріали Шістнадцятої наукової конференції «Острозькі краєзнавчі читання», яка відбулася 24 жовтня і 14 листопада 2019 року в місті Острозі Рівненської області.. — Острог: ФОП видавець Свинарчук Р. В., 2019. — В. 11. — С. 6—38.
- Юрка Копцік. Метрычны аспект і лакалізацыя знаходак артэфактаў Аршанскай бітвы 1514 г. на мясцовасці. // Острозький краєзнавчий збірник : матеріали Сімнадцятої наукової конференції "Острозькі краєзнавчі читання", яка заочно відбулася 2020 року в місті Острозі Рівненської області.. — Острог: Державний історико-культурний заповідник м. Острога; Острозьке науково-краєзнавче товариство "Спадщина" імені князив Острозських., 2020. — В. 12. — С. 8-26.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Півавар, М. В. Копцік, Юры Аляксандравіч. // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX — пачатку XXI ст. : бібліяграфічны даведнік. — Менск: Кнігазбор, 2010. — С. 160—161. — ISBN 978-985-6976-46-2.
- Иванова, С.Г. Оршанские краеведы (биографический справочник). — Ворша: 2002. — С. 14. — 32 с.