Перайсьці да зьместу

Зьміцер Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьміцер Хведаравіч Сангушка»)
Зьміцер Сангушка
Зьміцер Сангушка
Зьміцер Сангушка

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1530
Памёр 3 лютага 1554
Пахаваны
Род Сангушкі
Бацькі Фёдар Сангушка
Ганна Дэспат-Бранкавіч[d]
Жонка Гальшка Астроская

Зьміцер Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Быў старостам жытомірскім, канеўскім і чаркаскім.

Надмагільле З. Сангушкі

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана, гетмана польнага літоўскага і ваяводу брацлаўскага.

15 верасьня 1553 году ажаніўся з Гальшкаю Астроскаю, супраць волі яе маці Бэаты з Касьцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Зьмітра пасадаў і пастанавіў зьявіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўленьня гонару, выгнаньня зь дзяржавы, канфіскацыі маёмасьці і абавязаньня вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго з сваіх сыноў.

11 лютага 1554 году спачыў ў Яромежы, у касьцёле Сьвятога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце зьмясьцілі наступны надпіс:

Тут спачывае прах слаўнага літоўскага князя зь вядомага дому Альгерда, старосты чаркаскага і канеўскага, па-здрадніцку і вераломна забітага Марцінам Збароўскім.

Арыгінальны тэкст  (лац.)
Hoc loco conditur corpus clari lithuuaniae ducis Dimithr Sanduskowic ex magnifica Olgerdorum familia nati, capitanei Cyrkoviensis et Kanowiensis, quem perfide insidiose Martinus Zborovski trucidavit

Каля 1860 году Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт З. Сангушкі пэндзля невядомага мастака XVIII ст.

  1. ^ Сліўкін В. Князі Палубенскія // «Лідскі Летапісец» № 1 (49), 2010