Аршанская транспартная пракуратура
Аршанская транспартная пракуратура | |
Папярэднік | Аршанская тр. пр-ра БССР |
---|---|
Наступнік | Віцебская тр. пр-ра |
Дзень утварэньня | 27 ліпеня 1991 (31 год таму) |
Дзень спыненьня існаваньня | 1 ліпеня 2017[1] |
Задача |
1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба |
211030 Беларусь, м. Ворша, вул. вул. Заслонава, 3 |
Дзейнічае ў месцах | Віцебская вобласьць |
Службовыя мовы |
расейская беларуская |
Управа | Пр-ра Віцебскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы |
суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Сеціва | Старонка ў сеціве |
- Асноўны артыкул: Транспартная пракуратура
Аршанская транспартная пракуратура[2] — дзяржаўная земская ўправа ў Віцебскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць. Пачало дзейнасьць з распадам СССР. Прыпыніла існаваньне 1 ліпеня 2017[3][4].
Вышэйшая ўстанова:
- Беларуская транспартная пракуратура з 1991 па 1 сьнежня 2014 г.[5]
- Пракуратура Віцебскае вобласьці з 1 сьнежня 2014 па 1 ліпеня 2017[6].
Пракуратура знаходзілася ў месцы: 211030 г. Ворша, вул. вул. вул. Заслонава, 9А.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва ўправы ня мае адрозьненьня ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
![]() |
Тарашкевіца | Аршанская транспартная пракуратура |
![]() |
Наркамаўка | Аршанская транспартная пракуратура |
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Транспартная пракуратура назірала за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях браліся з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[7]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляла нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.
Пракуратура праводзіла папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
- Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старонка ў сеціве(бел.)
- Генэральная пракуратура Беларусі(бел.)
- Архіў Аршанскае транспартнае пракуратуры
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
- ^ Дзеяпіс станаўленьня транспартнае пракуратуры Беларусі. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Ліквідацыя пракуратуры. Аршанскі рэгіянальны партал. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2014 г. № 463 "Аб ліквідацыі Беларускае транспартнае пракуратуры"
- ^ Указ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 траўня 2017 г. № 200
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.