Перайсьці да зьместу

Андрэй Цеханавецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Андрэй Станіслаў Цеханавецкі»)
Андрэй Цеханавецкі
Партрэт Андрэя Цеханавецкага працы Андрэя Акінчыца
Дата нараджэньня 28 верасьня 1924(1924-09-28)[1]
Месца нараджэньня Варшава
Дата сьмерці 2 лістапада 2015(2015-11-02)[2] (91 год)
Месца сьмерці Лёндан
Месца вучобы Гандлёвая акадэмія,
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Занятак мастацтвазнавец, гандляр мастацтвам, эканаміст
Навуковая сфэра гісторыя мастацтва, беларусістыка
Сябра ў Польскае таварыства мастацтваў і навук за мяжой[d]
Бацька Ежы Цеханавецкі[d]
Маці Мацільда Марыя з Асяцімскіх-Гутэн-Чапскіх[d]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы
бронзавы Крыж Заслугі
бронзавы Крыж Заслугі
Варшаўскі паўстанцкі крыж
Варшаўскі паўстанцкі крыж
Крыж Арміі Краёвай
Крыж Арміі Краёвай
Крыж Верасьнёўскай кампаніі
Крыж Верасьнёўскай кампаніі
Мэдаль Войска
Мэдаль Войска
Мэдаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis» Мальтыйскі крыж
Мальтыйскі крыж Мальтыйскі крыж Мальтыйскі крыж
Ордэн сьвятога Рыгора Вялікага Ордэн pro Merito Melitensi Ордэн за заслугі II ступені (Італія)
Камандор ордэна Палярнай Зоркі Вялікая срэбная ганаровая адзнака За заслугі (Аўстрыя) Афіцэрскі крыж ордэна Заслугі (ФРН)
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Камандор ордэна Заслугі (Сэнэгал) Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
Кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя)
Кавалер ордэна Мастацтваў і літаратуры (Францыя)
Ордэн сьвятога Януарыя
Сьвяты Канстантынскі ордэн сьвятога Юрыя Кавалер ордэна Францішка I Залаты мэдаль Заслугі Канстантынскага ордэна сьвятога Юрыя
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Сьвятых Маўрыкія і Лазара Савойскі грамадзянскі ордэн Ордэн сьвятога Стэфана
Вялікі крыж ордэна сьвятога Язэпа
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятой Ганны I ступені
Ордэн Сьвятой Ганны I ступені

Андрэ́й Станісла́ў Цеханаве́цкі (па-польску: Andrzej Stanisław Ciechanowiecki; 28 верасьня 1924, Варшава, II Рэч Паспалітая — 2 лістапада 2015, Лёндан, Вялікабрытанія[3]) гербу «Дуброва» — польскі навуковец, беларусіст, мэцэнат, філянтроп. Заснавальнік Фундацыі імя Цеханавецкіх у Варшаве (1986), ганаровы прафэсар Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве, сябар Польскай акадэміі ведаў.

Нарадзіўся ў Варшаве ў сэнатарскай сям’і, якая паходзіла зь беларускіх земляў, што пасьля Рыскага міру апынуліся па савецкі бок. Бацька, Ежы Станіслаў (1893—1930), быў дыпляматам у Польшчы; маці — Матыльда з Асяцімскіх-Гутэн-Чапскіх (1900—1991).

Андрэй Цеханавецкі навучаўся ў пачатковай школе імя Мікалая Рэя, пасьля ў гімназіі і ліцэі імя Стэфана Баторыя. У 1939 зь сям’ёй пераехаў на ўсход і ўдзельнічаў у Верасьнёўскай кампаніі дабраахвотнікам.

Вярнуўшыся ў 1940 року ў Варшаву, падпольна здаў іспыты і пачаў вывучаць эканоміку і гісторыю мастацтваў у падпольным Унівэрсытэце заходніх земляў. Браў удзел у Варшаўскім паўстаньні, а пасьля здушэньня ўдзельнічаў у арганізацыі «Вольнасьць і незалежнасьць(pl)».

Застаўся ў камуністычнай Польшчы, служыў у Міністэрстве замежных справаў. Каб скончыць адукацыю, вярнуўся ў Кракаў, дзе скончыў Гандлёвую акадэмію (1947) і факультэт гісторыі мастацтва Ягелонскага ўнівэрсытэту (1950). У тым жа року быў арыштаваны і ў 1952 асуджаны да 10 гадоў зьняволеньня за «дапамогу шпіёнам і працяг АК-аўскай дзейнасьці». 6 сакавіка 1956 вызвалены, пасьля й рэабілітаваны.

У 1959 року выехаў з Польшчы. Навучаўся ў Тубінгенскім унівэрсытэце, у 1960 абараніў дысэртацыю на доктара філязофіі па тэме «Міхал Казімер Агінскі і ягоная „сядзіба музаў“ у Слоніме» (па-нямецку выйшла ў Кёльне і Грацы ў 1961 р., беларускі пераклад — у 1993 і 2006).

З 1961 року жыў у Вялікабрытаніі.

З 1988 Андрэй Цеханавецкі, нашчадак князёў Мсьціслаўскіх і Заслаўскіх, зьвярнуўся да Беларусі і спрычыніўся да рэстаўрацыі шматлікіх славутасьцяў краіны, найперш рэзыдэнцыі Радзівілаў у Нясьвіжы. Клапаціўся пра палац Цеханавецкіх у Бачэйкаве Бешанковіцкага раёну[4]. Быў ганаровым старшынём беларуска-польскай камісіі па справах супольнай культурнай спадчыны, ганаровым маршалкам Згуртаваньня беларускай шляхты, ганаровым сябрам Міжнароднага згуртаваньня беларусістаў, Інстытуту гісторыі беларускай Акадэміі навук і ПЭН-цэнтру, віцэ-прэзыдэнтам Ангельска-беларускага таварыства ў Лёндане.

У 1995 з-за няшчаснага выпадку ў Цэханавецкага адмовілі ногі. Памёр 2 лістапада 2015 року ў Лёндане.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Міхаіл Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме / Анджэй Цеханавецкі; пераклад зь нямецкай мовы У. Сакалоўскага; навуковы рэдактар перакладу і аўтар прадмовы А. Мальдзіс. — Мн., 2006.
  1. ^ Montagu J. Andrew Stanislaus [Andrzej Stanisław Ciechanowiecki (1924–2015)] (анг.) // The Burlington magazine / R. Shone, F. Spalding, R. FryUnited Kingdom: 2016. — Vol. 158, Iss. 1356. — P. 204. — ISSN 0007-6287; 2044-9925
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Andrzej Ciechanowiecki // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Zmarł Andrzej Ciechanowiecki (пол.) Culture.pl Праверана 16 лютага 2016 г.
  4. ^ У Лёндане памёр прафэсар Анджэй Цеханавецкі Людзі. Радыё «Свабода» (3 лістапада 2015). Праверана 17 лютага 2016 г.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: 2010.
  • Dunin S., Rabucha A., Sikorska-Kulesza J. Ciechanowieccy herbu Dąbrowa. — Warszawa: 1997.