Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ХДС»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны
ням. Christlich Demokratische Union Deutschlands
Cdu-logo.svg
Лідэр партыі Ангела Мэркель
Дата заснаваньня 26 чэрвеня 1945 (73 гады таму)
Штаб-кватэра Бэрлін, д. Конрада Адэнаўэра
Саюзьнікі і блёкі ХСС
Ідэалёгія кансэрватызм
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Моладзевая арганізацыя Моладзевы саюз
Колькасьць 467 000
(на чэрвень 2014 г.)
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
29 / 96
· Бундэстаг
246 / 630
· Ляндтаг
532 / 1821
Афіцыйны сайт cdu.de

Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (ХДС, ням. CDU) — палітычная партыя ў Нямеччыне, заснаваная 26 чэрвеня 1945 году. Цяпер урадуе ў Нямеччыне.

Разьвіцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ХДС узьнікла ў 1945 годзе. З пачатку ў ёй дзейнічалі асобы, што найменш удзельнічалі ў жыцьці гітлераўскай Нямеччыны. У асноўным гэта былі ўдзельнікі царкоўнага жыцьця. Большасьць сябраў ХДС тады былі — лютэране. Аднак сябрамі маглі быць іншыя хрысьціяне (каталікі і г.д.).

ХДС пастаянна ўтварае супольную фракцыю ў Бундэстагу Нямеччыны з Хрысьціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі. Утварала кааліцыйныя ўрады са Свабоднай дэмакратычнай партыяй з 15 верасьня 1949 па 20 кастрычніка 1969 году і з 1 кастрычніка 1982 па 26 кастрычніка 1998 г., з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны з 22 лістапада 2005 году па 24 верасьня 2017 году.

Праграма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 сьнежня 2007 году ў Гановэры (зямля Ніжняя Саксонія) 21-ы партыйны зьезд ХДС зацьвердзіў Асноўную праграму «Свабода і бясьпека», што ўлучала 8 разьдзелаў: 1) Мы — хрысьціянскія дэмакраты; 2) Выклікі нашага часу — абрыс патрабаваньняў ХДС; 3) Моцныя сем’і — чалавечнае грамадзтва; 4) Адукаваны і культурны народ Нямеччыны — адказы на грамадзтва ведаў; 5) Абнаўленьне сацыяльнай рынкавай гаспадаркі ў глябалізаваным сьвеце; 6) Зьберагчы тварэньне і жыцьцё — для прыдатнага навакольля; 7) Дзейны грамадзянін, моцная дзяржава, адчыненая сьвету краіна; 8) Трымацца адказнасьці і зацікаўленасьцяў Нямеччыны. Паводле 70-га артыкула Асноўнай праграмы, што заставалася дзейнай на 2017 год, «Шлюбнае жыцьцё ёсьць для нас узорам супольнасьці мужчыны і жанчыны. Гэта найлепшая і надзейнейшая аснова для посьпеху сям’і. У шлюбе абавязкова выяўляецца агульная адказнасьць бацькі і маці за сваіх дзяцей»[1].

Разам з тым 30 чэрвеня 2017 году ў парушэньне Асноўнай праграмы 75 (24,3%) з 309 дэпутатаў фракцыі ХДС/ХСС, дзе было 254 дэпутатаў ад ХДС, прагаласавалі ў Саюзным сходзе Нямеччыны за законапраект Саюзнай рады Нямеччыны 2015 году пра «Шлюб для асобаў аднолькавай плоці». Пагатоў канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, якая ачольвала ХДС, галасавала супраць[2]. У выніку на выбарах у Саюзны сход 24 верасьня 2017 году фракцыя ХДС/ХСС страціла 65 месцаў (86,7% ад дэпутатаў, якія галасавалі за) і склала 246 чалавек. Зь іх 200 было ад ХДС, якая страціла 55 месцаў.

Выбары 2017 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Выбары ў Бундэстаг 2017 году

На выбарах у Бундэстаг 24 верасьня 2017 году доля атрыманых фракцыяй ХДС/ХСС галасоў скарацілася да 32,5%, што ўсё адно было найбольшым паказьнікам сярод іншых партыяў і дазваляла канцлерцы Ангеле Мэркель ачоліць новы кааліцыйны ўрад[3]. Фракцыя ХДС/ХСС атрымала 246 месцаў у Саюзным сходзе, зь якіх ХДС дасталося 200[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Асноўная праграма «Свабода і бясьпека»(ням.) // Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны, 2017 г. Праверана 27 верасьня 2017 г.
  2. ^ Бундэстаг ухваліў аднаполыя шлюбы // Радыё «Свабода», 30 чэрвеня 2017 г. Праверана 27 верасьня 2017 г.
  3. ^ Ангела Мэркель застанецца канцлерам Нямеччыны // Тэлеканал «Белсат», 24 верасьня 2017 г. Праверана 27 верасьня 2017 г.
  4. ^ У Нямеччыне прайшлі выбары ў бундэстаг // Радыё «Рацыя», 24 верасьня 2017 г. Праверана 26 верасьня 2017 г.