Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кароль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Аляксандар Кароль
4-ы амбасадар Беларусі ў Летуве
3 сьнежня 2013 — 15 студзеня 2019
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімер Дражын
Наступнік Валер Бараноўскі
генэральны консул Беларусі ў Гданьску
2011 — 2013
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся30 студзеня 1960 (65 гадоў)
Вызна, Старобінскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
АдукацыяБеларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (1982), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2004)
Сужэнец жанаты
Дзеці 2
Бацька Міхаіл Кароль

Алякса́ндар Міха́йлавіч Каро́ль (1960, Вызна, цяпер Салігорскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі дыплямат.

Чацьверты амбасадар Беларусі ў Летуве (2013—2019).

У 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. У 1982—1986 гадах працаваў старэйшым і галоўным інжынэрам, затым намесьнікам кіраўніка досьледнай базы ў Вузьдзенскім раёне (Менская вобласьць). У 1986—1993 гадах — галоўны інжынэр Спэцыльнага перасоўнага мантажнага кіраўніцтва № 109 (СПМК-109) трэсту «Мантажспэцбуд». У 1993—1997 гадах — галоўны спэцыяліст, затым начальнік аддзелу Дзяржаўнага камітэту Рэспублікі Беларусь па зьнешніх эканамічных сувязях, затым Міністэрства зьнешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — 1-ы сакратар, затым дарадца Амбасады Беларусі ва Ўкраіне. У 2000—2003 гадах — 1-ы намесьнік начальніка кіраўніцтва зьнешнеэканамічнай дзейнасьці і міжнароднай супрацы, 1-ы намесьнік начальніка галоўнага кіраўніцтва міжнароднай супрацы і гандлю — начальнік кіраўніцтва зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2008 гадах — дарадца Амбасады Беларусі ў Летуве. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008—2009 гадах — начальнік галоўнага кіраўніцтва міжнароднай супрацы і гандлю Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2011 гадах кансультант аддзелу Ўкраіны, Малдовы і Закаўказьзя кіраўніцтва двухбаковай супрацы з краінамі СНД Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2013 гадах — генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (Польшча). 3 сьнежня 2013 году А. Лукашэнка прызначыў яго амбасадарам Беларусі ў Летуве[1]. 15 студзеня 2019 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 19 аб вызваленьні яго ад пасады амбасадара ў Летуве ў сувязі з адстаўкай.

  1. ^ Нарошчваньне экспарту як прыярытэт // Зьвязда : газэта. — 4 сьнежня 2013. — № 228 (27593). — С. 1. — ISSN 1990-763x.