Валянцін Лукша
Валянцін Лукша | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 лістапада 1937 Полацак |
Памёр | 2012 Менск |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, публіцыст |
Гады творчасьці | з 1956 |
Жанр | верш, драма, публіцыстыка |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1956 |
Прэміі | мэдаль і Ганаровы знак А.П.Гайдара |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Валянці́н Анто́навіч Лу́кша (16 лістапада 1937, Полацак — 2012, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1956) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). Працаваў памочнікам таксатара Пензенскай аэрафоталесаўпарадчай экспэдыцыі. У 1958 г. — інструктар Полацкага гаркаму камсамолу, камсорг трэсту № 16 «Нафтабуд». З 1961 г. — літсупрацоўнік полацкай газэты «Сцяг камунізма», загадчык аддзелу міжраённай газэты «Ленінская іскра» (Полацак), карэспандэнт Беларускага радыё, загадчык аддзелу літаратуры і мастацтва рэспубліканскай газэты «Чырвоная змена», адказны сакратар штомесячніка «На экранах Беларусі», з 1973 г. — старэйшы рэдактар, з 1975 г. — галоўны рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня Беларускага радыё, у 1980—1998 гг. — дырэктар выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1978 г., Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1956 г. (апублікаваны верш у «Віцебскім рабочым»). Выйшлі кнігі вершаў «Гарады нараджаюцца сёньня» (1964), «Атава» (1969), «Споведзь» (1973), «Белыя берагі» (паэма-хроніка, 1981), «Радзімыя плямы» (вершы і фэльетоны, 1982), «Сьляды памяці» (вершы і паэма, 1986), «Агонь і попел» (драматычныя паэмы, 1989), кніжкі вершаў, казак для дзяцей «Аркестар» (1972), «Зялёная бальніца» (1974), «Лета — круглы год» (1978), «Крылаты цэх» (1982), «Чароўны камень» (1987). Выдаў кнігі публіцыстыкі «Наша полацкая прафэсія» (1966), «Рамантыкі шасьцідзясятых» (1967), «Дзесяць дарог да чароўнага» (1970), «Полацак» (1973).
Аўтар п’ес, пастаўленых на тэатральнай сцэне, тэлебачаньні і радыё, «Інтэгралы на цэгле» (1974), «Мая радня» (1975), «Свае крылы» (1976), «Вецер веку» (паводле аднайменнага рамана І. Гурскага, 1977), «Калі вяртаюцца буслы» (1982), «Асоль» (паводле твораў А. Грына, 1984), «Пад шыфрам „Зорачка“» (1985), «Чароўны камень» (1985).
Пераклаў п’есы Сяргея Міхалкова «Дарагі хлопчык» (1986), М.Рошчына «Уся Надзея» (1986), Е. Тарахоўскай «Казка пра Ямелю» (1990). Напісаў лібрэта опэры «Барвовы золак» (пастаўленая ў 1979).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Узнагароджаны мэдалём і Ганаровым знакам А. П. Гайдара.
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Памерлі ў 2012 годзе
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія літаратары
- Беларускія публіцысты
- Беларускія драматургі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Дзіцячыя літаратары
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі ў Менску