Абмеркаваньне:Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 23 студзеня 2020 году). |
Гэты артыкул уваходзіў у лік абраных артыкулаў беларускай Вікіпэдыі. Гл. старонку абмеркаваньня (статус нададзены 25 сьнежня 2008 году). Пасьля далейшага абмеркаваньня артыкул быў пазбаўлены статусу. |
Усеўкраінскае аб'яднаньне Свабода[рэдагаваць крыніцу]
У будучыні пляную давесці артыкул да стану добрага. (Калі з'явіцца такая магчымасьць) А пакуль жадаў бы сабраць меркаваньні, што неабходна палепшыць/дапоўніць. Буду ўдзячны за любую дапамогу! --Васіль Бабіч 14:13, 24 траўня 2008 (UTC)
- Заўвагі:
- «Пратэкцыянізм на ўкраінамоўную прадукцыю. (Здыманьне падаткаабкладаньня).» - мабыць мелі на ўвазе «украінскую»?
- «аднак змагла мінуць і сфармаваць фракцыю ў некаторых раённых і абласных радах» - што значыць тут «мінуць»? Неяк я не магу злавіць сэнс.
- Артыкул даволі маленькі, хаця для партыі такога ўзроўню можа гэтага і дастаткова. Адпаведна, лічу, што ў добрыя высоўваць няма вялікага сэнсу, нават калі будзе дапрацаваная і дапоўненая. Проста, няхай існуе як невялічкі артыкул у якасьці даведкі. Такія матэрыялы, зразумела, таксама патрэбныя. У любым выпадку, варта дадаць вынікі працы партыі акрамя вынікаў на выбарах, якія суадносіны з іншымі партыямі (з асноўнымі), што ў іх агульнага, чым адрозьніваюцца (таксама дадаткова да суадносін у час выбараў).
- --yurtsevich 19:31, 24 траўня 2008 (UTC)
- 1. Не, маецца на ўвазе менавіта "ўкраінамоўную", гэта значыць такую, якая напісаная на ўкраінскай мове.
- 2. па-расейску: ...пройти в некоторые районные и областные... Калі ведаеце, як перавесці, то перавядзіце калі ласка!
- 3. Дзякуй, дапрацую.
- P.S. Вельмі ўдзячны за дапамогу! --Васіль Бабіч 21:46, 24 траўня 2008 (UTC)
- Добра, тады ня вельмі зразумела, што гэта значыць. Ці гэта маюцца на ўвазе інтэлектуальныя творы (кнігі, фільмы), ці, напрыклад, калі звычайны тавар загорнуты ў пакоўку, на якой напісана пра тавар на ўкраінскай мове? Думаю варта гэта пазначыць.
- Мінуць азначае прайсьці міма, аднак у беларускай мове ёсьць і больш агульнае слова прайсьці, якое трэба выкарыстоўваць у дадзеным выпадку. Выправіў.
- Так значна лепей (маю на ўвазе ўжо даданыя загалоўкі).
- P.S. Калі ласка. Зробім Вікі лепей разам :)
- P.P.S. Дарэчы, яшчэ адзін аспэкт. Мяркую ўсё ж такі правільней «вэб», а не «ўэб», маючы на ўвазе «Web». Па-першае, па-ангельску яно менавіта так вымаўляецца. Па-другое, у беларускай мове ёсьць літара-спалучэньні такога кшталту, напрыклад, вэбэр (Weber), вэгетарыянец, вэктар, вэлюр і г.д. То бок нейкай забароны на гэта няма.
- P.S. Калі ласка. Зробім Вікі лепей разам :)
- --yurtsevich 11:12, 25 траўня 2008 (UTC)
- Дадаў шмат інфармацыі, фота. Калі ласка, праглядзіце новыя тэксты наконт правапісу! --Васіль Бабіч 15:05, 22 чэрвеня 2008 (UTC)
- Выпраўлена. Пабачце, калі што незразумела, дык патлумачу. --Reveraince 09:29, 29 жніўня 2008 (UTC)
Зноскі/Крыніцы[рэдагаваць крыніцу]
Калі ласка, хто добра ведае тэхнічны бок справы, дапамажыце аформіць зноскі, бо я ужо зусім заблытаўся! :) --Vasyl` Babych 14:17, 26 лістапада 2008 (UTC)
- А ў чым праблема? --Юрцэвіч Дзьмітры 14:50, 26 лістапада 2008 (UTC)
- Цяпер ужо усё добра, перапрошваю за марныя турботы. (Раней яны не працавалі) Сам выправіў. --Vasyl` Babych 16:16, 27 лістапада 2008 (UTC)
Перанесьці[рэдагаваць крыніцу]
Мяркую, трэба перанесьці старонку ў Усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода». Міністэрства юстыцыі Ўкраіны партыя зарэгістраваная як Всеукраїнське об’єднання "Свобода"--Vasyl` Babych 01:38, 3 лістапада 2009 (UTC)
Молодці[рэдагаваць крыніцу]
Ви створили гарну статтю! Навіть в нашій українській Вікі ця стаття набагато менша. Молодці! Так тримати.--А. Погодин 17:33, 12 лістапада 2009 (UTC)
Памылачка[рэдагаваць крыніцу]
там, ў шаблёне "партыя" трэба "колькасьць" а не "колкасьць"! Зьмяніце, хто ведае як! Дзякуй! --Vasyl` Babych 23:12, 6 красавіка 2011 (EEST)
- Дзякуй! --Vasyl` Babych 11:51, 7 красавіка 2011 (EEST)