Перайсьці да зьместу

Корасьцень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Іскарасьцень»)
Корасьцень
лац. Koraścień
укр. Коростень
Вуліца места
Вуліца места
Герб Корасьценю Сьцяг Корасьценю
Першыя згадкі: 945
Магдэбурскае права: 22 траўня 1589
Былыя назвы: Іскорасьцень, Іскорасьць
Краіна: Украіна
Вобласьць: Жытомірская
Раён: Корасьценскі
Плошча: 42,31 км²
Вышыня: 171 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 63 525 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 1501,42 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы — 88,96%
расейцы — 7,55%
палякі — 1,48% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 4142
Паштовы індэкс: 11500
КОАТУУ: 1810700000
Нумарны знак: AM, КМ / 06
Геаграфічныя каардынаты: 50°57′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д. / 50.95; 28.65Каардынаты: 50°57′0″ пн. ш. 28°39′0″ у. д. / 50.95° пн. ш. 28.65° у. д. / 50.95; 28.65
Корасьцень на мапе Ўкраіны
Корасьцень
Корасьцень
Корасьцень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://korosten-rada.gov.ua/

Корасьцень, або Карасьцень[2] (па-ўкраінску: Коростень) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Вужы. Адміністрацыйны цэнтар Корасьценскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 63 525 чал.

Знаходзіцца за 87 км на поўнач ад Жытоміру. Вузел аўтамабільных дарог (у тым ліку магістраляў Ізмаіл — Санкт-Пецярбург, Кіеў — Ковель) і чыгунак (лініі на Кіеў, Оўруч, Жытомір, Сарны, Наваград-Валынскі).

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места:

  • Паводле першай вэрсіі, Корасьцень вядзе сваю назву з таго, што вакол сьценаў сталіцы драўлянаў узносіўся дубовы частакол, які быў неабчасаны, разам з карою — маўляў, менавіта таму места звалася Іс-кора-сьцень, то бок замак «з кары на сьцяне»;
  • Другая тэорыя сьцьвярджае, што тапонім паходзіць ад імя паганскага бога сонца Корс (Хорс) — галоўнага бога ў большасьці плямёнаў, які насялялі дадзеную тэрыторыю, у тым ліку і драўлянаў. Ад Хорсу/Корсу, паводле гэтай тэорыі, таксама паходзяць назвы населеных пунктаў Корсунь і Карастышаў.
Насельніцтва (чал.)[3]
1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2018
11 994 30 806 38 041 55 767 65 333 72 367 66 669 63 525
Насельніцтва па роднай мове (2001)[4]
украінская мова расейская
86,69% 12,73%

Машынабудаваньне (хімічнае абсталяваньне і інш.); заводы: парцалянавы, побытавай хіміі і інш.; лёгкая (у тым ліку вытворчасьць карункавых вырабаў), харчовая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць.

Файл:Пам'ятник Деруну в місті Коростені на Житомирщині.JPG
Помнік драніку ў дзень адкрыцьця

У цэнтры места стаіць помнік драніку, дзейнічае краязнаўчы музэй.

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
  2. ^ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
  3. ^ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
  4. ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)