Помнік драніку ў Корасьцені
Выгляд
Помнік драніку ў Корасьцені (па-ўкраінску: Пам'ятник Деруну) — знаходзіцца ў Корасьцені Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.
Агульныя дадзеныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік драніку знаходзіцца каля ўваходу ў Парк культуры ды адпачынку імя М. Астроўскага ў цэнтры Корасьценю. Урачыстае адкрыцьцё скульптурнай кампазыцыі «Дранік» адбылося падчас правядзеньня 2-га Міжнароднага фэстывалю дранікаў у Корасьцені 19 верасьня 2009 року. Цырымонія адкрыцьця адбылася пры ўдзеле галавы Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімера Літвіна і мескага галавы Корасьценю Ўладзімера Маскаленкі. Таксама прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі СМІ, месьцічы.
Аўтар скульптурнай кампазыцыі — мясцовы скульптар В. В. Казырэнка (за што быў узнагароджаны граматай «За заслугі перад местам»[1]).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Смакували деруни. Володимир Литвин: «Сьогодні я не думав про політику…» // новина за 22 вересня 2009 року на Офіційний сайт міста Коростень (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Литвин в Коростені відкрив пам’ятник деруну(недаступная спасылка) (укр.)
- Смакували деруни. Володимир Литвин: «Сьогодні я не думав про політику…» (укр.)
- У Коростені на Житомирщині відкрито пам'ятник деруну(недаступная спасылка) (укр.)
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |