Іванішчавічы (Гомельская вобласьць)
Іванішчавічы | |
трансьліт. Ivaniščavičy | |
Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рудабельскі |
Сельсавет: | Любанскі |
Насельніцтва: | 1[1] чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2357 |
Паштовы індэкс: | 247305 |
СААТА: | 3240812026 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′30″ пн. ш. 29°9′22″ у. д. / 52.64167° пн. ш. 29.15611° у. д.Каардынаты: 52°38′30″ пн. ш. 29°9′22″ у. д. / 52.64167° пн. ш. 29.15611° у. д. |
± Іванішчавічы |
Івані́шчавічы — вёска ў Рудабельскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад гарадзкога пасёлка Рудабелка, за 5 км на поўнач ад Любані, за 248 км ад Гомеля, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор (лінія Асіповічы — Жлобін). Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рудабелка — Азарычы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па пісьмовых крыніцах вядома з XIV стагодзьдзя, пазначана ў лісце князя Гальшанскага ад 1396 года як сяло ў Глускай воласьці.
У 1593 годзе ўладаньне Кіеўскага Пячэрскага манастыра[2]. У дзяржаўных актах згадваецца пад 1671 годам. У 1683 годзе дзейнічала царква, распрацоўвалася рудня, якая павінна была ўступіць у дзеяньне з 1695 годзе.
У 1740-я гады Іванішчавічы ўваходзілі ў Шкоўскае войтаўства Парэцкай воласьці Мазырскага павета.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Бабруйскага павета Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Належала войскаму Рэчыцкага павета Міхалу Крыштаповічу. Пазначана на мапе 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй мэліярацыйнай экспэдыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады.
У XIX стагодзьдзі — маёнтак, які належаў памешчыкам Шчэлкану і Гальперыну. На 1868 год Гальперын валодаў 3094 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном. У 1870 годзе маёнтак належаў толькі Шчэлкану, у 1906 — памешчыку Гурыновічу. Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска і аднайменны засьценак. На 1908 год мясцовасьць уваходзіла ў склад Рудабельскай воласьці Бабруйскага павета Менскай губэрні.
У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камінтэрн», працавала гамарня. У 1930-я гады вёска і засьценак аб’яднаны ў адзін населены пункт — вёску Іванішчавічы.
У гады Нямецка-савецкай вайны нацысты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску (85 двароў) і забілі 83 жыхары; 37 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе 1683 год — 14 дымоў.
- XVIII стагодзьдзе: 1740-я гады — 21 дым; канец XVIII стагодзьдзя — 41 дым, 101 асоба мужчынскага і 90 — жаночага полу.
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 51 двор, 260 жыхароў у вёсцы, 20 двароў, 155 жыхароў у засьценку.
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 396 жыхароў у вёсцы, 138 жыхароў у засьценку; 1917 год — 464 жыхары ў вёсцы, 177 жыхароў у засьценку; 1920 год 385 жыхароў у вёсцы, 365 жыхароў у засьценку; 1959 год — 211 жыхароў; 1997 год — 21 двор, 37 жыхароў.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 14 двароў, 19 жыхароў; 2009 год — 6 жыхароў; 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Планаваньне складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фёдар Самуілавіч Белы — удзельнік партызанскага руху падчас Нямецка-савецкай вайны (загінуў у баі). Яго імя прысвоена адной з вуліц гарадзкога пасёлка Рудабелка і занесена ў кнігу Народнай Славы раёна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X.