Ć
Ć,ć — літара шэрагу ўсходне- і паўднёваэўрапейскіх лацінскіх альфабэтаў. Утвораная ад літары C з дапамогай акуту. Ужываецца ў польскім, горна- й ніжнялуцкім, сэрбскім, харвацкім, басьнійскім, вілімавіцкім альфабэтах, лацінскіх варыянтах беларускага, македонскага й сэрбскага альфабэтаў. Ёсьць чацьвёртай літарай у беларускім лацінскім альфабэце, ува ўсіх астатніх — пятай.
Упершыню ўзьнікла ў польскай абэцэдзе, адкуль у ХІХ ст. была запазычаная іншымі мовамі. У беларускай, вілімавіцкай і польскай мове адпавядае кірылічнаму «ць», у паўднёваславянскіх — Ћ. Апроч таго, у македонскай мове часам адпавядае літары Ќ. Можна перадавацца ў кірыліцы й як «Ч».
|