Перайсьці да зьместу

G (літара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі G
Gg
Выява
  C D E F G H I J K  
Зьвесткі
Тып асноўная лацінка, альфабэтны;
Гук [g] [d͡ʒ] [ʒ] [ŋ] [j] [ɣ~ʝ] [x~χ] [d͡z] [ɟ] [k] [ɠ] [ɢ]
Альфабэтная пазыцыя 7 (12)
Назва ў Юнікодзе
latin capital letter g
latin small letter g
Юнікод G: U+0047
g: U+0067
HTML G‎: &#71… &#x47
g‎: &#103… &#x67
UTF-16 G‎: 0x47
g‎: 0x67
URL-код G: %47
g: %67
Гісторыя
Варыяцыі
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

G, g (ґе; курсіў: G g) — 7-ая літара лацінскага альфабэту, 12-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3].

Табліца з назвамі й вымаўленьнем літары G у розных мовах Эўропы.

МоваНазваМФА[a]Альфабэт
Ангельскаяджы (gee/gees)[4][ˈdʒ]ЛАЦ
Беларускаяґе (gie)
лацінская ґ
[ˈɛ]КІРЛАЦ
Гішпанскаяхе (ge/ges)[ˈxɛ]ЛАЦІНСКІ
Лацінскаяґэ[ˈg]
Нямецкаяґэ (ge)[5][ˈg]
Польскаяґе (gie)[ˈɛ]
Францускаяжэ ()[ˈʒe]
Эспэрантаґо (go)[ˈgɔ]

Характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Gg Gg Gg Gg
Назва па-беларуску: ґе.
Код НАТО: Golf (/ɡʌlf/, [ґолф]).
Азбука Морзэ: −−· 

Шрыфт Брайля
  G ў сэмафорнай азбуцы
Сэмафорная
азбука
 G ў марскім кадаваньні
Сьцягі міжнароднага збору сігналаў
G ў амэрыканскай мове жэстаў
Амслэн

У этрускім альфабэце, які ёсьць асновай лацінскага, гук /g/ абазначаўся літарай, падобнай па напісаньні з C. Да трэцяга стагодзьдзя да н. э. у лацінскай мове літара C пазначала й гук /k/, і гук /g/. Перажытак такога дваістага абазначэньня захаваўся ў традыцыі скарачаць рымскія імёны Гай і Гней як C. і Cn., адпаведна.

Прыкладна ў трэцім стагодзьдзі да н. э. да літары C дадалі зьнізу вэртыкальную рысу, атрымаўшы новую літару. У пісьмовых крыніцах згадваецца вынаходнік літары G Спурый Карвілій Руга[6], які вучыў каля 230 да н. э., — першы рымлянін-вольнаадпушчанік, які адкрыў платную школу. Дзякуючы шырокаму прымяненьню рымлянамі засечак у вэртыкальнай рысы новай літары зьявілася гарызантальная засечка, якая разьвілася ў неадʼемны гарызантальны элемэнт сымбаля G. пры гэтым вэртыкальная рыса, наадварот, стала неабавязковым элемэнтам, у многіх сучасных шрыфтах не выкарыстоўваным. У рукапісным варыянце вэртыкальную рысу малявалі ў выглядзе хвосьціка ў літары C, як у адным з варыянтаў напісаньня грэцкай літары сыгмы.

  • Сучасная маленькая літара g мае два друкарскіх варыянты: «адкрыты хвост» і «завесны хвост».
  1. Гэты артыкул зьмяшчае фанэтычную транскрыпцыю ў Міжнародным фанэтычным альфабэце (МФА). Уводную інструкцыю па сымбалях МФА чытайце на Дапамога:МФА. Пра адрозьненьні між [ ], / / і   чытайце ў МФА § Разьдзяляльнікі дужак і транскрыпцыі.
  1. J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
  2. Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  3. Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.
  4. The American Heritage Dictionary of the English Language. 1976. (анг.)
  5. The German Alphabet (das deutsche Alphabet) (анг.). www.GermanVeryEasy.com. Праверана 21 кастрычніка 2023 г.
  6. Плутарх, Римские Вопросы, LIV. (рас.)
  • G, в музыке // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907. (рас.)