Ŭ
| Літара лацінкі U нескладовае | |
| Ŭŭ | |
| ◄ Ť Ŧ Ũ Ū Ŭ Ů Ű Ų Ŵ ► | |
| Іншыя назвы | U з брэвэ U кароткае У нескладовае |
|---|---|
| Зьвесткі | |
| Тып | пашыраная лацінская літара, альфабэтны; |
| Гук | [w], [u̯], [v], [aŭ], [eŭ], [oŭ], [ua], [uo], [meu], [i], [j], [ʊ], [ʌ] |
| Альфабэтная пазыцыя | 31 (у беларускай лацінцы) |
| Назва ў Юнікодзе | latin capital letter u with breve
latin small letter u with breve |
| Юнікод | Ŭ: U+016C ŭ: U+016D |
| HTML | Ŭ: Ŭ, Ŭ ŭ: ŭ, ŭ |
| UTF-16 | Ŭ: 0x16C ŭ: 0x16D |
| URL-код | Ŭ: %C5%AC ŭ: %C5%AD |
| Гісторыя | |
| Час зьяўленьня | 1853—1854 гг.[1][2] |
| Варыяцыі | U Ü W |
| Разьвіцьцё | |
| Іншае | |
| Кірунак пісьма | зьлева направа |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Ŭ, ŭ (u нескладовае; курсіў: Ŭ ŭ) — 31-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[3][4][5][6]. Таксама зьяўляецца 26-ай літарай альфабэту эспэранта[7][8], 36-ай у джарайскай мове[9], выкарыстоўвалася ў румынскай мове[10].
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Ŭ / ŭ, кап.: ŭ кір.: Ў / ў · бел. араб.: وْ | |
|---|---|
| Назва | па-беларуску: u nieskładovaje, u karotkaje (у нескладовае, у кароткае) |
| Пазыцыя | 31 (у беларускім альфабэце) |
| Гук | галосны, часам паўгалосны[11] |
| МФА | [w][12] |
| Прыклад | abjektyŭ |
У беларускай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У беларускай лацінцы літара мае назву u nieskładovaje (у нескладовае) й выкарыстоўваецца як эквівалент кірылічнае літары у нескладовае (Ў ў)[13].
Таксама выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага альфабэту[14][15], мовазнаўчай трансьлітарацыі, ALA-LC[16] , у «Bielarulacinka», у нацыянальнай трансьлітарацыі-2007.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У беларускі альфабэт уведзеная этнографам Аляксандрам Рыпінскім. Ён ужыў ŭ упершыню ў беларускіх тэкстах кнігаў, выдадзеных у Лёндане ў 1853—1854 гадох[1][2].
Да ўвядзеньня літары ў беларускую мову замест яе выкарыстоўваліся іншыя літары: ú, u, ǔ, w̆, u̯[17].
Іншыя мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У джарайскай мове абазначае кароткі галосны [ŭ] або глёталізаваны [uʔ] (на канцы слова)[18].
У сыстэме транскрыпцыі Мак-Кʼюна-Рэйшаўэра ŭ азначае карэйскую галосную ㅡ, а ŭi — дыфтонг, напісаны пісьмом хангыль ㅢ.
Транскрыпцыя малаяламскіх тэкстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры транскрыпцыі малаяламскіх тэкстаў у ISO 15919, звычайна апошняя глётальная кропка транскрыбуецца як «ŭ»[19], эпентэтычным галосным (saṁvr̥tōkāram). У тамільскай мове любая канчатковая «u» заўсёды зьяўляецца кароткай галоснай, таму яна транскрыбуецца як «ŭ» (kuṟṟiyal ukaram). Кашмірская галосная –ٕ/ॖ таксама часам транскрыбуецца як «ŭ».
Ŭ раней была часткай румынскага альфабэту. Літара выкарыстоўвалася толькі ў канчатку слова. Па сутнасьці, гэта быў лацінскі эквівалент славянскага цьвёрдага знака, які сустракаецца, напрыклад у расейскай мове.
Невымаўляючыся ў большасьці выпадкаў, яна служыла для ўказаньня на тое, што папярэдні зычны не паляталізаваны, алббо што папярэдні i зьяўляецца галосным [i], а ня проста маркерам паляталізацыі. Калі ŭ вымаўлялася, яна стаяла пасьля націскной галоснай і замяняла паўгалосную u, як у словах eŭ, aŭ і meŭ, якія сёньня пішуцца празь літару u.
Літара сустракаецца й цяпер, напрыклад у імі аўтара Мацея Карагяле — Mateiŭ.
Літара (разам з ḑ) была афіцыйна прыбрана з альфабэту ў 1904 годзе, пры Рэформе правапісу румынскае мовы[10].
Як і ў беларускай мове, ŭ у эспэранта вымаўляецца як [w][12] ці як [u̯], пераважна ў дыфтонгах aŭ, eŭ і радзей oŭ.
Лічыцца, што такая форма графэмы была натхнёная беларускай літарай ў[17]. Разьмяшчэньне брэвэ над галоснай літарай для пераўтварэньня яе ў эквівалентны паўгалосны таксама магчыма было навеяна ягоным выкарыстаньнем над кірылічнай літары й, якая азначае гук [j] і ўтвараецца шляхам разьмяшчэньня брэвэ над літарай и.
Выкарыстоўваецца для гука [w] у гукаперайманьнях, як у ŭa! (бел. ўа!), і адназначна ў ŭo (бел. ўо!), якое зьяўляецца эспэранта-назвай самой літары ŭ.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- У нямецкім шрыфце Kurrent маленькая літара u пісалася як ŭ, каб адрозьніць літару u ад n[20][21].
- У эспэранта літара ŭ зьяўляецца зычнай[8].
- У некаторых філялягічных транскрыпцыях лацінскае мовы ŭ абазначае кароткую u, напрыклад, «fŭgō» ([ˈfʊɡoː] — праганяць), супраць «fūmō» ([ˈfuːmoː] — паліць).
- Літара шырока выкарыстоўваецца сярод славістаў для абазначэньня кароткага закрытага галоснага задняга раду ў праславянскай мове.
- Існуе некалькі схем вымаўленьня ангельскіх словаў з выкарыстаньнем ŭ. Напрыклад, у The American Heritage Dictionary of the English Language літара выкарыстоўваецца для /ʌ/, галоснай у ангельскім слове «cut».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Packajeu, Mikalaj (2017-01-19) Belarusian 19th century publishing efforts in London shaped the appearance of modern Belarusian writing [A Lecture by Mikalaj Packajeu Held at Anglo-Belarusian Society Meeting On 2 March 2003] — Лекцыя Міколы Пачкаева «Спробы беларускага выдавецтва ў Лёндане ў XIX стагодзьдзі вызначылі выгляд сучаснай беларускае графічнае сыстэмы», арґанізаваная Англа-беларускім таварыствам у Лёндане 2 сакавіка 2003 году. Праверана 2021-08-11 г.
- 1 2 Mikalaj Packajeu. 1853 год, Лёндан // Facebook, «Роднае Слова»
- ↑ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
- ↑ Ян Станкевіч // Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу, 1943 год
- ↑ Як правільна пісаць беларускай лацінкай? // Наша Ніва
- ↑ Лацінка(недаступная спасылка) // Тры алфавіты беларускай мовы
- ↑ Gramatiko // FUNDAMENTO DE ESPERANTO (анг.)
- 1 2 1. Amiko Marko. Буквар. // «Эспэранта ў 12 уроках»
- ↑ Jarai Lesson One на YouTube — «Jaraisiu», 2 сьнежня 2008. — Альфабэт: «…A a, Ă ă, Â â, B b, Ƀ ƀ, Č č, D d, Đ đ, E e, Ĕ ĕ, Ê ê, Ê̆ ê̆, G g, H h, I i, Ĭ ĭ, J j, Dj dj, K k, L l, M m, N n, Ñ ñ, Ng ng, O o, Ŏ ŏ, Ô ô, Ô̆ ô̆, Ơ ơ, Ơ̆ ơ̆, P p, R r, S s, T t, U u, Ŭ ŭ, Ư ư, Ư̆ ư̆, W w, Y y…»
- 1 2 Гром О. Алфавит, язык и идентичность в Бессарабии второй половины XIX — начала XX вв // Plural: journal of the History and Geography Department, «Ion Creanga» State Pedagogical University, Kishinev. Vol. 2 № 3, 2014. С. 5—24. (рас.)
- ↑ Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
- 1 2 Канвэртар МФА. // Ў / Ŭ. Baltoslav.eu. Праверана 10 сьнежня 2023 г.
- ↑ S. Young «Belarussian» // Encyclopedia of language and linguistics, 2-ое выданьне, 2006. (анг.)
- ↑ National System of Geographic Names Transmission into Roman Alphabet in Belarus, Ninth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names New York , 21—30 August 2007
- ↑ Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11 июня 2007 г. № 38 (спампаваць у PDF) (рас.)
- ↑ ALA-LC Romanization Table for Belarusian (анг.)
- 1 2 Аляксандар Булыка. У нескладовае // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. С. 377.
- ↑ Jensen, Joshua M. The Structure of Jarai Clauses and Noun Phrases — Arlington: University of Texas, 2013. — P.&nbap;8—11. (анг.)
- ↑ Табліца першая (I) // Transliteration of Indic scripts: the process. II. Transliteration Tables and Notes (анг.)
- ↑ Wiegel Kurrent Font Family // 1001 fonts (анг.)
- ↑ Kurrent Fonts // 1001 fonts (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||