Ch (дыграф)
Дыграф лацінкі Ch | |
Ch | |
Выява | |
![]() | |
◄ Sh Sz Wh Zh Ch Dž Dz Dź IJ ► | |
Гук | [t͡ʃ], [х], [ʃ], [k], [tʂʰ], [dʒ], [ç], [tɕ], [ts], [t͡ʂɨ] |
---|---|
Сымбаль немагчыма вывесьці ў сумяшчальных са стандартам кампутарных шрыфтах, бо яго няма ў Юнікодзе. У асобных выпадках замест яго могуць быць скарыстаны падобныя па напісаньні графэмы. | |
Каб пабачыць усе сымбалі, глядзіце: Друкарскія сымбалі • Лацінскія літары • Кірылічныя літары |
Ch, ch (курсіў: Ch ch ) — дыграф лацінскага альфабэту, які выкарыстоўваецца ў артаграфіях некаторых моваў.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангельская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ува ангельскай мове дыграф ch часьцей за ўсё пазначае гук [t͡ʃ].
- У словах ад грэцкіх каранёў пазначае гук [k].
- У словах францускага паходжаньня й некаторых словах гішпанскага й італьянскага паходжаньня пазначае гук [ʃ] (часам таксама [t͡ʃ]), напрыклад: charade, machine, machete, pistachio.
- У брытанскай ангельскай у некаторых словах азначае гук [dʒ] (sandwich, spinach, Greenwich).
- У запазычаньнях з шатляндзкай азначае гук [χ] (loch).
- У запазычаньнях з іўрыту й ідыша азначае гук [χ] або [x] (challah).
- Можа наогул не прамаўляцца, напрыклад у словах Crichton, currach, drachm, yacht.
Беларуская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дыграф ⟨ch⟩ выкарыстоўваецца ў беларускай лацінцы й абазначае гук [x], як у словах niachaj, chmaramier, chvalebnaść. Адпавядае кірылічнай літары ⟨х⟩.
Гішпанская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У гішпанскай мове ⟨ch⟩ вымаўляецца як [t͡ʃ]. Дыграф лічыўся літарай гішпанскага альфабэту ў 1754—2010 гадох.
Італьянская й румынская мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У італьянскай і румынскай мовах ⟨ch⟩ сустракаецца толькі перад літарамі ⟨e⟩ і ⟨i⟩, вымаўляецца як [k] (гэта значыць у пазыцыях, дзе адна літара ⟨c⟩ павінна чытацца як [ʧ]).
Лацінская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лацінскай мове ⟨ch⟩ пазначае гук, сходны на беларускі гук [x] (літару ⟨х⟩).
Нямецкая мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нямецкай мове дыграф ⟨ch⟩ пазначае гукі [ç] і [x]. Гук [ç] вымаўляецца ў выпадку, калі дыграф стаіць у суседзтве з галоснымі пярэдняга шэрагу ([e], [i] і г. д.), а таксама пасьля санорных зычных ([l], [n] і г. д.); гук [x] — у астатніх выпадках. У запазычаньнях з грэцкае мовы дадзены дыграф звычайна чытаецца як [k].
Польская й летувіская мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У польскай і летувіскай мовах дыграф ⟨ch⟩ ня мае статусу літары й пазначае гук [x]. У летувіскай мове дадзены дыграф сустракаецца толькі ў запазычаных словах.
Французская й партугальская мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У французскай і партугальскай мовах дадзены дыграф чытаецца як [ʃ]. У францускіх запазычаньнях з грэцкай мовы дадзены дыграф звычайна чытаецца як [k].
Чэская й славацкая мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У чэскай і славацкай мовах дыграф ⟨ch⟩ пазначае гук [x], зьяўляецца самастойнай літарай і займае месца ў альфабэце пасьля літары ⟨h⟩.
Узбэцкая мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ва ўзбэцкай мове дыграф ⟨ch⟩ пазначае глухую постальвеалярную афрыкату [ʧ] і зьяўляецца 28-й літарай альфабэту.
Выкарыстаньне ў раманізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
⟨Ch⟩ часта выкарыстоўваецца пры трансьлітарацыі на многія эўрапейскія мовы грэцкай мовы, іўрыту, ідышу й г. д.
У мандарынскай кітайскай мове ⟨ch⟩ выкарыстоўваецца ў піньінь для абазначэньня прыдыхальнай глухой рэтрафлекснай афрыкаты [tʂʰ].
У японскай мове ⟨ch⟩ выкарыстоўваецца ў Хэпбёрне для абазначэньня гуку [t͡ʂɨ] (ち).
У маратгі, індыйскай мове, ⟨ch⟩ выкарыстоўваецца для абазначэньня гукаў [tɕ] і [ts] у лацінізацыі з сцэнара дэванагара.
У шматлікіх трансьлітарацыях іўрыту й ідышў ⟨ch⟩ выкарыстоўваецца для абазначэньня гуку [χ], прадстаўленага літарамі ח і כ. Іншыя сыстэмы трансьлітарацыі выкарыстоўваюць ⟨kh⟩ для прадстаўленьня таго ж гуку.