Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў
| |
Духаўская царква і манастыр базылянаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′25.5″ пн. ш. 30°12′42.6″ у. д. / 55.190417° пн. ш. 30.211833° у. д.Каардынаты: 55°11′25.5″ пн. ш. 30°12′42.6″ у. д. / 55.190417° пн. ш. 30.211833° у. д. |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў | |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася на Духаўскай гары. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1839 год) у 1870 годзе помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Комплекс Віцебскага Духаўскага базылянскага манастыра складаўся з царквы і манастырскага корпуса. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1340 годзе за вялікім князем Альгердам у Віцебску збудавалі царкву Сьвятога Духа. Магчыма, яна была мураванай. Пры царкве дзеяў манастыр[1].
Царква ўпамінаецца пад 1503 годам. У інвэнтары 1618 году яна значыцца як мураваная. На рысунку места Віцебскага 1664 году царкву таксама адлюстравалі як мураваную. У XVIII ст. царкву разбудавалі ў стылі віленскага барока з фундацыі мяшчаніна Патапа Бібкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).
У 1870 годзе царкву да непазнавальнасьці перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1923 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам. Пад царквой была скляпеністая крыпта.
У выніку перабудовы 1870 году вежы-званіцы разабралі, замест іх збудавалі новую званіцу. Аўтэнтычны выгляд страцілі бакавыя фасады.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
За касьцёлам езуітаў, 1865 г.
-
Абмеры, 1870 г.
-
Па маскоўскай перабудове. Н. Орда, 1875—1876 гг.
-
1878 г.
-
1878 г.
-
1878 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
С. Юркоўскі, 1876 г.
-
С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
-
да 1900 г.
-
1900 г.
-
1906 г.
-
1907 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1912 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
1941—1942 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
4 студзеня 1944 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.