Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў
Духаўская царква і манастыр базылянаў
Духаўская царква і манастыр базылянаў
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′25.5″ пн. ш. 30°12′42.6″ у. д. / 55.190417° пн. ш. 30.211833° у. д. / 55.190417; 30.211833Каардынаты: 55°11′25.5″ пн. ш. 30°12′42.6″ у. д. / 55.190417° пн. ш. 30.211833° у. д. / 55.190417; 30.211833
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў
Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Духа і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася на Духаўскай гары. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1839 год) у 1870 годзе помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.

Комплекс Віцебскага Духаўскага базылянскага манастыра складаўся з царквы і манастырскага корпуса. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1340 годзе за вялікім князем Альгердам у Віцебску збудавалі царкву Сьвятога Духа. Магчыма, яна была мураванай. Пры царкве дзейнічаў манастыр[1].

Царква ўпамінаецца пад 1503 годам. У інвэнтары 1618 году яна значыцца як мураваная. На рысунку места Віцебскага 1664 году царкву таксама адлюстравалі як мураваную. У XVIII ст. царкву разбудавалі ў стылі віленскага барока з фундацыі мяшчаніна Патапа Бібкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У 1870 годзе царкву да непазнавальнасьці перабудавалі ў маскоўскім стылі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1923 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну будынак царквы атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам. Пад царквой была скляпеністая крыпта.

У выніку перабудовы 1870 году вежы-званіцы разабралі, замест іх збудавалі новую званіцу. Аўтэнтычны выгляд страцілі бакавыя фасады.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]