Улацлавак
Улацлавак | |||||
польск. Włocławek | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | X стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1255 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Куяўска-Паморскае | ||||
Плошча: | 84,32 км² | ||||
Вышыня: | 90 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2022) | |||||
колькасьць: | 102 102 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1210,89 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 87-800 — 87-810, 87-812, 87-814, 87-816 — 87-818, 87-822 | ||||
TERYT: | 0464011 | ||||
Нумарны знак: | CW | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′0″ пн. ш. 19°3′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 19.05° у. д.Каардынаты: 52°39′0″ пн. ш. 19°3′0″ у. д. / 52.65° пн. ш. 19.05° у. д. | ||||
Улацлавак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.wloclawek.pl |
Улацла́вак (па-польску: Włocławek, па-лацінску: Vladislavia, па-нямецку: Leslau) — места на правох павету ў цэнтральнай Польшчы. Трэцяе паводле велічыні места ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве, разьмешчанае на зьліцьці рэкаў Зглавёнчкі і Віслы. Цэнтар павету і гістарычная сталіца Куявіі[2][3][4]. Адно з найстарэйшых местаў Польшчы. Сядзіба курыі Ўлацлаўскай дыяцэзіі. Насельніцтва — 102 102 жыхары (2022)[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва места паходзіць ад мужчынскага імені Ўладзіслаў і ягонай польскай адмены Ўладыслаў. Першы раз згаданы пад назвай Уладыславія[5] (лац. Wladislau castro)[6] у польскай хроніцы аўтарства Гала Ананіма, напісанай у 1112—1116. У лацінізаванай форме назва места Wladislaw сустракаецца ў дакумэнтах 1165 року[7]. Іншы лацінскі дакумэнт 1185 року называе яго vetus Vladislavia. Пад назвай Wladislavia апісаны ў лацінскім дакумэнце, выданым у Сьвецю ў 1283 року, падпісаным паморскім князем Мсьцівоем II[8].
Сэбастыян Фабіян Кляновіц у сваім творы 1595 року Flis, to jest Spuszczanie statków Wisłą занатаваў назву Włodsławek, а дакумэнт 1599 року падае назву Włodsław[7].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улацлавак — адно з найстарэйшых местаў Польшчы. Каля X стагодзьдзя да н. э. тут існавала паселішча лужыцкай культуры, а каля V стагодзьдзя да н. э. — паморскай[10]. У IX стагодзьдзі н. э. каля ўпадзеньня Зглавёнчкі ў Віслу паўстала раньнесярэднявечнае паселішча, да першай паловы XI стагодзьдзя зьявілася гарадзішча з ірвом і драўляна-земляным насыпам. За часам Балеслава Храбрага Ўлацлавак разам з Познаньню і Гнезнам быў адным з найважнейшых польскіх замкаў.
Значны ўплыў на разьвіцьцё места аказалі стварэньне каля 1123 року Ўлацлаўскага біскупства і пабудова раманскай катэдры[11]. У 1138 року па падзеле Пястаўскай манархіі Куявія ўвайшла ў склад Мазавецкага княства. На пераломе XII—XIII стагодзьдзяў зь яго вылучылася асобнае Куяўскае княства, у якім Улацлавак паступова страціў значэньне палітычна-адміністрацыйнага цэнтру[11]. У сярэдзіне XIII стагодзьдзя сядзіба кашталянаў, а крыху пазьней і княскі замак перанесеныя ў Бжэсьць Куяўскі. У 1255 року куяўскі князь Казімер I надаў Улацлаўку хельмінскае права(d).
Падчас вайны з крыжакамі(d) 23 красавіка 1329 року тэўтонцы захапілі і спалілі Ўлацлавак; згарэла і раманская катэдра[12]. Разбурэньні былі такія вялікія, што ў 1339 року давялося паўторна надаваць хельмінскае права. Катэдра была перанесеная ад пляцу ля Віслы на ўзгорак. Апошні наезд крыжакоў на места адбыўся ўлетку 1431 року падчас вайны 1431—1435 рокаў(d). У 1453 року ва Ўлацлаўку зьявілася жыдоўская грамада[13]. Пасьля Торунскага міру 1466 року пачалося наінтэнсіўнейшае разьвіцьцё места.
Паводле некаторых зьвестак, ва Ўлацлаўку напрыканцы XV стагодзьдзя навучаўся Мікалай Капернік. У гэты час тут жыў канонік улацлаўскі, доктар мэдыцыны Мікалай Водка з Квідзыну. Ён займаўся таксама астраноміяй і астралёгіяй, мог быць адным з канструктараў сонечнага гадзіньніка, які цяпер знаходзіцца на сьцяне ўлацлаўскай катэдры[14][15], а таксама Капэрнікавым настаўнікам. У канцы XVI стагодзьдзя колькасьць жыхароў дасягнула тысячы, чынш біскупу плацілі з 194 дымоў[11]. У выніку пажару 1620 року места зноўку зьнішчанае.
У 1657 року места спалілі швэды, якія яшчэ раз наехалі сюды ў 1704—1705 роках. У 1707 і 1769 Улацлавак спусташалі ўжо расейскія войскі. У 1789 року места налічвала 1325 жыхароў.
Па II падзеле Рэчы Паспалітай Улацлавак увайшоў у склад Паўднёвай Прусіі. У 1806 заняты францускай арміяй і ўключаны ў Варшаўскае герцагства. Па Венскім кангрэсе 1815 року места стала часткай Кангрэсавай Польшчы[16].
У 1816 року адкрытае першае прадпрыемства па перапрацоўцы цыкорыі. У 1846 року ва Ўлацлаўку жылі 6085 чалавек. У другой палове XIX стагодзьдзя зьяўляюцца фабрыкі сельскагаспадарчых машынаў, інструмэнтаў, дзейнічалі 14 бровараў, шкляная гута, цагельня, тартакі ды іншыя прадпрыемствы[17]. У 1862 адкрытае чыгуначнае злучэньне.
У часе паўстаньня 1863 року ва Ўлацлаўку быў расстраляны італьянскі палкоўнік Станісьляа Бэкі, які падтрымаў паўстанцаў. У 1899 року адкрытая цэлюлёзная фабрыка. У 1900 року налічвалася 22 971 жыхароў Улацлаўку[11]. На пачатку XX стагодзьдзя разьвівалася фаянсавая, керамічная, хімічная, паліграфічная, мэталаапрацоўчая і харчовая прамысловасьць.
Нямецкая акупацыя ў часе I сусьветнай вайны нанесла вялікую шкоду гаспадарцы. 16—19 жніўня 1920 року польскія вайскоўцы і жыхары места абаранілі Ўлацлавак ад захопу бальшавіцкім войскам пад даводзтвам Гаі Гая[18].
У міжваенны пэрыяд Улацлавак быў найбольшым местам Варшаўскага ваяводзтва (ня лічачы Варшавы) і 18-м паводле колькасьці насельніцтва ва ўсёй Польшчы. У 30-х роках тут дзейнічалі 4 вясьлярскія клюбы.
У 1934 року адбыліся 10 страйкаў працаўнікоў, у чэрвені 1936 — 64 страйкі.
Перад выбухам II сусьветнай вайны Ўлацлавак налічваў каля 68 тысячаў жыхароў, 17,8% зь якіх складала жыдоўская меншасьць[19].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улацлавак разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Куяўска-Паморскага ваяводзтва, за 79 км ад Быдгашчы. Рака Вісла дзеліць места на правабярэжную (паўночная частка) і левабярэжную часткі. Іншая вялікая рака — Зглавёнчкі, на ўпадзеньні якой у Віслу ў X стагодзьдзі паўстала гарадзішча. Найбольшая возера — Улацлаўскае вадасховішча.
Плошчу 2211,49 га на тэрыторыі Ўлацлаўку займаюць лясы; яшчэ 258,167 га — паркі ды сквэры[20]. Першы парк імя Сянкевіча, закладзены ў 1824 року, знаходзіцца ў найстарэйшай частцы места і ўнесены ў сьпіс культурных славутасьцяў. У правабярэжнай частцы места разьмешчаны лясны запаведнік Кулін плошчаю 51,16 га. Непасрэдна каля места знаходзіцца Гастынінска-Ўлацлаўскі(d) ляндшафтны парк(d) плошчаю 38 950 га, адзін зь першых падобных у Польшчы.
Спрыяльны клімат Улацлаўка абумоўлены ягоным разьмяшчэньне сярод высакарослых хваёвых лясоў. Вятры слабыя, пераважна заходнія.
Кліматычныя зьвесткі для Улацлаўка | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдняя t, °C | −2,6 | −1,6 | +2,1 | +7,4 | +13,3 | +17 | +18,7 | +17,1 | +13,2 | +8 | +2,6 | −0,8 | +7,9 |
Крыніца: зьвесткі за 1881–1930 рокі з: Adam Ginsbert, Włocławek: studium monograficzne, Warszawa 1968, s. 15; у той жа крыніцы пададзеная сума ападкаў у 1891–1930, якая складала 461 мм; цяпер складае каля 500 мм: UM Włocławek |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wyniki badań bieżących - Baza Demografia - Główny Urząd Statystyczny (пол.) demografia.stat.gov.pl Праверана 2023-05-01 г.
- ^ Monografia Wielkiego Pomorza i Gdyni, pod red. Józefa Lachowskiego, Toruń-Lwów, 1939 r., s. 7, s. 154, s. 176.
- ^ Monografia Włocławka, ks. dr Michał Morawski, 1933 r., s. 94, s. 364, s. 368.
- ^ Przewodnik Ilustrowany po Włocławku, pod red. Stanisława Jankowskiego, 1922 r., s. 43.
- ^ «Kronika polska, Gall Anonim», seria «Kroniki polskie», Zakł. Nard. Ossolińskich, Wrocław, s. 25, ISBN 978-3-939991-64-9.
- ^ «Monumenta Germaniae Historica», «Chronicae Polonorum», tom IX, Hannoverae 1851 s. 431.
- ^ а б Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 697
- ^ «Kodeks dyplomatyczny Wielkopolski», tom I, Biblioteka Kórnicka, Poznań 1877, s. 488.
- ^ Maps of Polish and Prussian lands – Copernicus as a cartographer (анг.) Copernican Academic Portal – Nicolaus Copernicus Thorunensis Праверана 2016-06-27 г. Архіўная копія ад 2016-06-27 г.
- ^ Ginsbert, Adam Włocławek. Studium monograficzne (пол.). — I. — Warszawa: Wydawnictwo „Arkady”, 1968. — С. 15–16.
- ^ а б в г Roman Czaja, Anna Marynowska, Tomasz Wąsik, Radosław Golba, Zenon Kozieł, Agnieszka Pilarska. Kujawy // Włocławek (пол.). — Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2016. — Т. II. — С. 9–36. — (Atlas historyczny miast polskich). — ISBN 978-83-231-3551-7
- ^ Marian Biskup, Wojny Polski z Zakonem Krzyżackim 1308—1521, Wydawnictwo Napoleon V, Oświęcim 2014, s. 29, ISBN 978-83-7889-296-0
- ^ Maurycy Horn, Najstarszy rejestr osiedli żydowskich w Polsce w 1507 r., w: Biuletyn Żydowskiego Instytutu Historycznego 1974, nr 3 (91), s. 14.
- ^ Gdzie Kopernik chodził do „szkoły średniej”? (пол.) / Winicjusz Schulz – redaktor naczelny // Głos Uczelni: pismo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika. — Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu, 2010. — В. 4. — Т. XIX. — ISSN 1230-9710.
- ^ Czy nieznane dotąd fakty z życiorysu Kopernika znajdą potwierdzenie? (пол.) / Winicjusz Schulz – redaktor naczelny // Głos Uczelni: pismo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika. — Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu, 2010. — В. 9. — Т. XIX. — ISSN 1230-9710.
- ^ Tadeusz Kieloch, Udział Włocławka w walkach o niepodległość w latach 1794—1918, [w:] Włocławek. Dzieje miasta, pod red. Jacka Staszewskiego, t. I, Włocławek 1999, s. 624—688.
- ^ Z dziejów powstania styczniowego na Kujawach i Ziemi Dobrzyńskiej, red. S. Kalembka, Włocławskie Towarzystwo Naukowe 1989, s. 154.
- ^ Igor Kraiński: 14 pułk piechoty. Warszawa: Redakcja Historyczno-wojskowa «Ergos», 1992. ISBN 83-85253-13-0.
- ^ Staszewski, Jacek Z dziejów Włocławka w latach okupacji niemieckiej (1939–1945) // Włocławek. Dzieje miasta (пол.) / Jan Sziling. — Włocławek: Włocławskie Towarzystwo Naukowe, 2001. — Т. 2: Lata 1918–1998. — С. 367–429. — ISBN 83-88115-08-1
- ^ Stan Środowiska Miasta Włocławek, Załącznik nr 1, Włocławek wrzesień 2003, s. 48-52.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына Ўлацлаўскай рады
- Leslau // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 156
- Włocławek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 697
- Гістарычныя мапы: плян Улацлаўку 1911 р. • плян Улацлаўку 1922 р. • мапа Ўлацлаўку і ваколіц 1930 р.