Перайсьці да зьместу

Сьцяг Гібральтару

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Гібральтару

Сьцяг Гібральтару заснаваны на выяве гербу Гібральтару, і ўяўляе сабой палотнішча белага і чырвонага колераў. Чырвоная паласа, памерам удвая вужэй за белую, разьмяшчаецца ўнізе; у цэнтры белай паласы разьмяшчаецца малюнак чырвонага трохвежавага замку. Кожная зь вежаў мае акно і дзьверы, з цэнтральных дзьвярэй на чырвонае поле зьвісае жоўты ключ. Суадносіны бакоў — 1 да 2.

Сьцяг суднаў гібральтарскага ўраду

Сьцяг у цяперашнім выглядзе прыняты 8 лістапада 1982 году. Малюнак на сьцягу ідэнтычны малюнку на гербе Гібральтару, і, у адрозьненьне ад іншых калёніяў Вялікабрытаніі, у цяперашні час не ўтрымоўвае малюнкі брытанскага сьцягу. Герб жа Гібральтару быў падараваны гораду гішпанскай каралевай Ізабэлай Кастыльскай 10 ліпеня 1502 году, і з тых часоў у аснове сваёй не зьмяняўся. Замак на сьцягу не адлюстроўвае які-небудзь рэальны будынак, а хутчэй сымбалізуе Гібральтарскую скалу ў цэлым, адлюстроўваючы яе ў алегарычнай форме як ключ да Міжземнамор’я.

Сьцяг грамадзянскіх суднаў

З 1875 па 1982 год у якасьці афіцыйнага сьцягу калёніі выкарыстоўваўся так званы «сіні сьцяг» — сіняе палотнішча з «Юніён Джэкам» у крыже і гербам Гібральтару ў белым крузе. У цяперашні час падобны сьцяг (у якім герб нанесены непасрэдна на сіняе поле) выкарыстоўваецца на суднах, якія належаць ураду Гібральтара. Грамадзянскія судны, зарэгістраваныя ў Гібральтары, нясуць сьцяг, заснаваны на так званым «чырвоным сьцягу», які ўяўляе сабой чырвонае палотнішча са сьцягам Вялікабрытаніі ў крыже і гербам Гібральтару. Гэты сьцяг быў прыняты 19 сакавіка 1996 году. Сьцягам губэрнатара Гібральтара зьяўляецца сьцяг Вялікабрытаніі з гібральтарскім гербам у цэнтры.

Сьцяг губэрнатара Гібральтару

Сьцяг выкарыстоўваецца на тэрыторыі Гібральтара, часта сумесна са сьцягам Вялікабрытаніі. Так, у прыватнасьці, сьцяг разьдзімаецца на мяжы з Гішпаніяй, на вяршыні Гібральтарскай скалы і на ўрадавых будынках калёніі. Акрамя гэтага, сьцяг выкарыстоўваецца ў якасьці сымбаля гібральтарскага нацыяналізму, а таксама наогул у якасьці сымбаля гібральтарцаў.

Цікава, што падобны сьцяг выкарыстоўваецца ў якасьці сьцягу гішпанскага муніцыпалітэту Сан-Роке, заснаванага выхадцамі з Гібральтару, якія эмігравалі пасьля ўзяцьця горада ангельцамі ў 1706 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гібральтарусховішча мультымэдыйных матэрыялаў